Адкрыць галоўнае меню

Сцяг Латвійскай ССР — рэспубліканскі сімвал Латвійскай ССР - адной з рэспубалік СССР. Сцяг зацверджаны 17 студзеня 1953 года. У сувязі з распадам СССР, Сцяг Латвійскай ССР быў скасаваны 19 лютага 1990 года.

Сцяг Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
Латвійская ССР
СССР
Flag of the Latvian Soviet Socialist Republic.svg
Зацверджаны 17 студзеня 1953
Адменены 19 лютага 1990
Прапорцыя 1:2
Flag of the Latvian Soviet Socialist Republic (1940–1953).svg
25 жніўня 1940 - 17 студзеня 1953
Прапорцыя 1:2

1940-1953Правіць

З 25 жніўня 1940 года сцягам Латвійскай ССР было чырвонае палотнішча са скарочанай назвай рэспублікі LPSR (Latvijas Padomju Sociālistiskā Republika), выявай сярпа і молата і пяціканцовай зоркі ў левым верхнім куце.

1953-1990Правіць

Дзяржаўны сцяг Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі ўяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з пяці гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй паласы чырвонага колеру, якія складаюць дзве траціны шырыні сцягу, двух белых і двух сініх што чаргуюцца паміж сабой хвалістых палос, якія паказваюць мора і складаюць адну траціну шырыні сцягу. У верхнім куце чырвонай паласы палотнішча, ля тронка, на адлегласці адной пятай сцягу ад тронка намаляваныя залатыя серп і молат і над імі чырвоная пяціканцовая зорка, апраўленая залатой аблямоўкай. Суадносіны шырыні сцягу да яго даўжыні 1:2.

Глядзіце таксамаПравіць