Герб Латвіі — афіцыйны дзяржаўны сімвал Латвійскай рэспублікі.

Вялікі герб
Версіі
Дапоўнены малы герб
малы герб
Дэталі
Суб’ект Латвія
Зацверджаны 1921
Шчытатрымальнікі
чырвоны леў с залатым языком і срэбны грыфон с залатым языком
Заснаванне 1921
Выкарыстанне паводле Закона аб дзяржаўным гербе Латвіі ад 19 студзеня 1998 года

Структура

правіць

Іспанскі геральдычны шчыт, падзелены на тры часткі. У верхняй частцы шчыта размешчана жоўтае сонца на сінім фоне. У ніжняй частцы размешчаны злева чырвоны леў на сярэбраным фоне і сярэбраны грыфон размешчаны на чырвоным фоне справа.

Над шчытом размешчаны дугою тры залатыя пяціканцовыя зоркі. Шчыт падтрымліваецца двума шчытатрымальнікамі: львом і грыфонам, якія стаяць на аснаванні з зялёных дубовых ветак, перавітых чырвона-серабрыста-чырвонай стужкай у суадносінах колераў дзяржаўнага сцяга[1][2].

Адрозніваюць тры разнавіднасці герба: вялікі, малы пашыраны і малы герб.

Сімвалізм

правіць
  • Леў чырвонага колеру сімвалізуе тое, што Латвія з’яўляецца пераемніцай Курляндыі, сімвалам якой быў леў.
  • Грыфон сярэбранага колеру ўвасабляе пераемнасць Латвіі перад Лівоніяй, сімвалам якой быў грыфон.
  • Узыходзячае сонца абазначае імкненне да светлай будучыні.
  • Пяціканцовая зорка абазначае адзінства. З аднаго боку трох нацый: латышоў, рускіх, латгальцаў, а з другога — трох гістарычных абласцей.
  • Дубовае лісце з’яўляецца сімвалам крэпасці, сталасці, непарушнасці, доблесці.

Выкарыстанне

правіць

Выкарыстанне герба Латві рэгламентавана законам.

  • Вялікі герб выкарыстоўваецца прэзідэнтам, парламентам (соймам), прэм’ер-міністрам, кабінетам міністраў, міністэрствамі, Вярхоўным судом, Генеральнай пракуратурай, а таксама дыпламатычнымі і консульскімі прадстаўніцтвамі Латвіі.
  • Малы пашыраны герб выкарыстоўваецца камітэтамі і камісіямі парламента і кабінета міністраў, а таксама ўстановамі, змешчанымі ў непасрэдным падначаленні гэтых органаў улады.
  • Малы герб выкарыстоўваецца іншымі ўрадавымі ўстановамі, муніцыпальнымі органамі мясцовага самакіравання, а таксама адукацыйнымі ўстановамі на афіцыйных дакументах.

Гісторыя

правіць

Герб створаны графікам Вільгельмам Круміньшам (апошнія змены зрабіў прафесар Рыхард Зарыньш).

Быў прыняты 15 чэрвеня 1921 года ўстаноўчым сходам (лат.: Satversmes sapulce) Першай Латвійскай Рэспублікі[3]. У савецкі час быў заменены на герб Латвійскай ССР, адноўлены ў лютым 1990 года яшчэ як герб Латвійскай СССР.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Par Latvijas valsts ģeboni (лат.). likumi.lv. Праверана 13 лютага 2014.
  2. Геральдическая энфиклопедия «Флагшток» — Герб Латвии (руск.)
  3. Kristīne ducmane. simboli: Latvijas ģerbonis,kargos (лат.)(недаступная спасылка). makslaplus.lv. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2014. Праверана 28 красавіка 2015.

Спасылкі

правіць