Сцяг Мадагаскара (з 1958 — Аўтаномная Малагасійская Рэспубліка, з 1960 — Малагасійская Рэспубліка, з 1975 — Дэмакратычная Рэспубліка Мадагаскар, з 1992 — Рэспубліка Мадагаскар) быў прыняты 21 кастрычніка 1958 падчас падрыхтоўкі да рэферэндуму аб статусе краіны адносна Францыі, за два гады да здабыцця незалежнасці.

Сцяг Рэспублікі Мадагаскар
Зацверджаны 21 кастрычніка 1958
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 2:3

Колеры сцяга сімвалізуюць гісторыю Мадагаскара, імкненне да незалежнасці і традыцыйныя класы грамадства.

Чырвоны і белы былі колерамі Каралеўства Мерына (мерына — найбуйнейшая этнічная група ў складзе малагасійскага народа), якое было заваявана Францыяй у 1896 годзе. Гэтыя колеры выкарыстоўваліся на сцягу апошняга манарха каралеўства, каралевы Ранавалоны III. Яны могуць указваць на этнічныя карані малагасійцаў ў Паўднёва-Усходняй Азіі, паколькі выкарыстаныя на сцягу Інданезіі.

Зялёны быў колерам племя ховаў — выдатнага класа сялянскіх абшчыннікаў, які сыграў важную ролю ў антыфранцузскай агітацыі і ў нацыянальна-вызваленчым руху.