Сцяг Паўднёвага Судана

Сцяг Паўднёвага Судана — афіцыйны нацыянальны сімвал, разам з гербам і гімнам. Зацверджаны 9 ліпеня 2005 часовай канстытуцыяй тады яшчэ рэгіёну Судана, у адпаведнасці з Найвашскім пагадненнем(руск.) бел., якое стала завяршэннем Другой грамадзянскай вайны ў Судане.

Сцяг Паўднёвага Судана
Паўднёвы Судан
Flag of South Sudan.svg
Зацверджаны 9 ліпеня 2005
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 1:2

Першапачаткова выкарыстоўваўся ў якасці сцяга Народнай арміі вызвалення Судана.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з трох гарызантальных палос чорнага, чырвонага і зялёнага колераў, падзеленых паміж сабой двума белымі гарызантальнымі палосамі, што робіць яго падобным на сцяг Кеніі. У тронка размешчаны роўнабаковы трохкутнік сіняга колеру, у цэнтры якога намаляваная залатая зорка.

Значэнне элементаўПравіць

Колеры сцяга маюць наступнае сімвалічнае значэнне:

  • чорны — сімвалізуе чарнаскурае насельніцтва Паўднёвага Судана;
  • белы — сімвалізуе мір у Судане, для дасягнення якога было аддадзена мноства жыццяў;
  • чырвоны — сімвалізуе пралітую змагарамі за свабоду кроў;
  • зялёны — сімвалізуе сельскагаспадарчы патэнцыял, прадстаўлены ўрадлівай глебай і багатай экватарыяльнай расліннасцю сельскай мясцовасці Паўднёвага Судана;
  • сіні — сімвалізуе раку Ніл, якая з’яўляецца асноўнай крыніцай жыцця не толькі для Паўднёвага Судана, але таксама і для тэрыторый паўночней, аж да Егіпта.

Зорка з’яўляецца сімвалам адзінства рэгіёнаў Паўднёвага Судана і «пуцяводным знакам» для краіны і яе народа. Увесь жа сцяг сімвалізуе адну нацыю чорных афрыканцаў, аб’яднаных у барацьбе за вечны мір і дабрабыт для ўсяго народа Паўднёвага Судана.

СпасылкіПравіць