Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў

Нацыянальны сцяг Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў быў прыняты 1 ліпеня 1989 года. Апошняя змена сцяга датавана 1995 годам.

Сцяг Садружнасці Паўночных Марыянскіх астравоў
Паўночныя Марыянскія астравы
ЗША
Flag of the Northern Mariana Islands.svg
Зацверджаны 4 ліпеня 1995
Прапорцыя Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга 20:39

ГісторыяПравіць

 
Сцяг Паўночных Марыянскіх астравоў (справа) побач са сцягам ЗША ў парку

Сцяг, прыняты ў 1972 годзе і ўведзены ў абарот у 1976 годзе, быў сіні з вялікай зоркай у цэнтры, накладзенай на сілуэт калоны з шэрага каменя (мясцовая разнавіднасць вапняка). У 1989 годзе эмблема была акружана гірляндай з мясцовых кветак і ракавінак. У 1991 і 1995 гадах былі ўнесены некаторыя змены (зорка была паменшана, калона была зменена, гірлянда таксама зведала змены: яна стала белай, змянілася форма і памер кветак).

Значэнне элементаўПравіць

Сіні колер (асноўны) увасабляе Ціхі акіян, які абмывае астравы, «дорачы ім любоў і мір», зорка сімвалізуе Садружнасць. Калона з каменя — сімвал культуры нацыі. Вянок, сплецены з чатырох відаў экзатычных кветак (іланг-іланг, сеўр, анджа, тэйбва), з'яўляецца сімвалам туземнай культуры астравоў.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць