Сцяг Светлагорска
Сцяг Светлагорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Светлагорск Гомельскай вобласці. Сцяг зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 верасня 2000 года № 43.
Сцяг Светлагорска | |
---|---|
Беларусь | |
Зацверджаны | 22 верасня 2000 |
Прапорцыя | 1:2 |
Апісанне
правіцьПрамавугольнае палотнішча чырвонага колеру з суадносінамі бакоў 1:2, у цэнтры правага боку гербавая эмблема — жоўтае сонца.
Сцяг быў сканструяваны на аснове гербавай эмблемы горада з выкарыстаннем тых жа эмалі і металу.
Сцяг быў зацверджаны рашэннем Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2000 года № 41, палажэнні аб іх — гарадскім выканаўчым камітэтам 27 верасня 2000 года № 531. Аўтар сцяга С. Я. Рассадзін[1].