Герб Светлагорска
Герб Светлагорска — афіцыйны геральдычны сімвал горада Светлагорск Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 22 верасня 2000 года № 43.
Герб Светлагорска | |
---|---|
Дэталі | |
Шчыт |
іспанскі |
Заснаванне | 22 верасня 2000 |
Апісанне правіць
У чырвоным полі іспанскага шчыта залатое сонца.
Выява герба была зацверджана рашэннем Светлагорскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 28 чэрвеня 2000 года № 41, палажэнні аб іх — гарадскім выканаўчым камітэтам 27 верасня 2000 года № 531. Аўтар герба Б. К. Пірштук[1].
Гісторыя правіць
Першы герб правіць
Да прыняцця сучаснага герба ў Светлагорску існавала гербападобная эмблема, выкананая ў духу савецкай сімволікі – Праметэй як сімвалічны вобраз упартага супраціву творчага мысляра неспрыяльнаму лёсу. Аголеная фігура тытана з грэчаскай міфалогіі была намалявана з факелам у руцэ на фоне двух касых чырвона-зялёных палос. У гербе былі размешчаны таксама назва горада і дата яго заснавання, што супярэчыць класічным законам складання тэрытарыяльнай геральдыкі.
Аўтарам герба стаў Віктар Аляксандравіч Смаляр.[2]
Сучасны герб правіць
Распрацоўка новага герба вялася ад пачатку 1999 г. Урад Светлагорска звярнуўся да Геральдычнай камісіі з просьбай дапамагчы распрацаваць новы герб. Свой праект герба прапанаваў Андрэй Шпунт. На гербе была адлюстравана лацінская літара S у чырвоным полі, стылізаваная пад выгін ракі Берэзіны, ва ўпадзінах якой размяшчаліся рыцарскі крыж — сімвал Гомельшчыны, і графская карона Манкевічаў. Праект герба разгледжваўся гарадскімі ўладамі і не быў прыняты.[2]
Ідэя сучаснага герба была падказана старшынёй Светлагорскага гарвыканкама Б.К. Пірштуком. Аўтар арыентаваўся на назву горада: яго светлую, «сонечную» назву вырашана было адлюстраваць на гербе ў выглядзе Сонца. У геральдыцы Сонца з’яўляецца сімвалам, які адносяцца да разраду «натуральных фігур», падразраду «свяцілы, стыхіі», і сімвалізуе святло, багацце, дастатак. Звычайна гэты знак выглядае як круг з чалавечым тварам, акружаны папераменна прамымі і звілістымі прамянямі. З гістарычных аналагаў герб з выявай Сонца быў у Падольскага ваяводства. Залатая выява Сонца ў геральдыцы, як правіла, спалучаецца з чырвоным колерам.[1]
Падобныя гербы правіць
-
Герб Камянца-Падольскага
-
Герб Падольскага ваяводства, 1839 год
-
Герб Падольскага ваяводства, XVII ст.
-
Гістарычны герб Падолля
-
Герб Хмяльніцкай вобласці
Гл. таксама правіць
Зноскі
- ↑ а б г. Светлагорск – Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь . Праверана 21 жніўня 2023.
- ↑ а б герб светлогорска . www.heraldicum.ru. Праверана 15 кастрычніка 2023.