Падольскае ваяводства
Падольскае ваяводства (лац.: Palatinatus Podoliae, польск.: Województwo podolskie) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Каралеўстве Польскім (з 1569 года — у Рэчы Паспалітай). Адміністрацыйны цэнтр — горад Камянец-Падольскі.
Падольскае ваяводства | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
Каралеўства Польскае Рэч Паспалітая |
||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | Камянец-Падольскі | ||||
Дата ўтварэння | 1434 | ||||
Дата скасавання | 1793 | ||||
Ваяводы | Ваяводы падольскія | ||||
Кашталяны | Кашталяны камянецкія | ||||
Насельніцтва (1790) | 463 000 | ||||
Плошча | 19 152 км² | ||||
Час існавання | 1434—1793 | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Апісанне
правіцьГродавым старостам быў камянецкі староста, якому падпарадкоўваўся і Ляцічаўскі замак. Сядзіба пасольскага і дэпутацкага сойміка знаходзілася ў Камянцы-Падольскім.
У сувязі з акупацыяй Падолля туркамі пасля Бучацкай дамовы, у 1672—1676 гадах сеймікі праводзіліся ў Галічы, а ў 1677—1698 гадах у Львове.
Межы ваяводства прасціраліся ад ракі Стрыпы да Валачыска да Янушполя, з усходу — рака Мурахва. Паўднёвую мяжу ад Малдовы складаў Днестр, а заходнюю ад Пакуцця — рэкі Днестр і Стрыпа.
Ваяводства падзялялася на тры паветы: Камянецкі, Ляцічаўскі, Чырвонагродскі. Мела трох сенатараў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Герб — залатое сонца на белым полі.
Пасля 1793 года ваяводства ператворана ў Падольскую губерню Расійскай імперыі.
Найбуйнейшыя гарады
правіцьКаралеўскія
правіцьПрыватныя
правіцьВаяводы
правіць- Пётр Адрованж (1434—1437)
- Міхал Бучацкі (1437—1438)
- Грыцька Кердзіевіч (1439—1462)
- Станіслаў Хадэцкі (1462—1466)
- Міхал Мужыла Бучацкі (1466—1470)
- Анджэй Фрэдра (1472—1476)
- Ян Адравонж (1477—1479)
- Давід Бучацкі (1481—1485)
- Якуб Бучацкі (1485—1497)
- Павел Кола (1502—1509)
- Ота Хадэцкі (1509—1515)
- Марцін Камянецкі (1515—1530)
- Станіслаў Лянцкаронскі (1530—1533)
- Ян Тэнчынскі (1533—1535)
- Станіслаў Адрованж (1535—1542)
- Ян Твароўскі (1542—1547)
- Ян Мялецкі (1547—1561)
- Ян Стажахоўскі (1562—1567)
- Ежы Язлавецкі (1567—1569)
- Мікалай Мялецкі (1569—1585)
- Мікалай Гербурт (1588)
- Ян Сененскі (1588—1597)
- Станіслаў Гольскі (1599—1603)
- Аляксандр Канецпольскі (1603—1605)
- Геранім Язлавецкі (1605—1607)
- Якуб Прэтвіч (1607—1613)
- Станіслаў Лянцкаронскі (1614—1617)
- Томаш Замойскі (1618—1619)
- Адам Аляксандр Сангушка (1621—1629)
- Марцін Красіцкі (1629—1631)
- Марцін Казаноўскі (1632—1636)
- Станіслаў Рэвэра Патоцкі (1636—1655)
- Мікалай Юрый Чартарыйскі (1655—1657)
- Аляксандр Станіслаў Бэлжэцкі (1657—1676)
- Анджэй Максіміліян Фрэдра (1677—1679)
- Станіслаў Канецпольскі (1679—1682)
- Марцін Замойскі (1682)
- Марыюш Станіслаў Яскульскі (1683)
- Станіслаў Караль Лужэцкі (1683—1686)
- Мікалай Францішак Даніловіч (1687—1688)
- Ян Францішак Дзедушыцкі (1689—1704)
- Нікадзім Жабакліцкі (1704—1706)
- Стэфан Гумецкі (1706—1736)
- Вацлаў Жавускі (1736—1752)
- Мікалай Юзаф Жавускі (1762—1770)
- Ян Якуб Замойскі (1770—1790)
- Леанард Марцін Швяйкоўскі (1790—1793)