Гусятын
Гусятын[1] (укр.: Гусятин) — пасёлак гарадскога тыпу ў Цярнопальскай вобласці Украіны на правым беразе ракі Збруч, былы раённы цэнтр, цэнтр тэрытарыяльнай грамады.
Пасёлак гарадскога тыпу
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьПершае пісьмовае згадванне — 1431 г. Вядома, што ў пачатку XV ст. уладальнікам Гусятына быў Грыцько Кердэй, з 1456 г. — Жыгімонт Кердеэ. 25 лістапада 1475 г. у запісцы Галіцкага земскага суда № 3865 згаданы dominis Iohan Swircz de Uszyathin (літаральна — Ян Сверч з Ушаціна, г.зн. Гусятына. У 1539 г. паселішча — каралеўшчына; тагачасны Гусятын, размешчаны па абодва бакі ракі Збруч, быў каралеўскім горадам, але каралева Бона Сфорца для акруглення сваіх уладанняў абмяняла яго на Мінькоўцы. З 1539 г. паселішча Гусятын належала шляхцічу Яну Свірчу (малодшаму). У 1559 г. кароль Жыгімонт II Аўгуст прадаставіў магдэбургскае права — статус горада, дазвол праводзіць тры кірмашы ў год: на Новы год, Тройцу, на св. Матфея і штотыднёвыя таргі па панядзелках. У 1569 г. Гусятын належаў Мікалаю Язлавецкаму. Уласнікам горада быў таксама хмільныкскі стараста Міхал Язлавецкі. У 1574 г. горад перайшоў ва ўласнасць Марціна Каліноўскага — дзеда кароннага гетмана.
У 1594—1596 гг. Севярын Налівайка (бацька яго жыў у Гусятыне, займаўся кушнерствам, меў дом, зямлю, якую забраў Валенцій Аляксандр Каліноўскі, яго самога забілі, сям’я пераехала на Валынь, дзе старэйшы брат Дзям’ян быў слугою князя Канстанціна Астрожскага) узначаліў паўстанне супраць уладаў Рэчы Паспалітай (сярэдні брат Сямён падняў паўстанне на Валыні), прыйшоў пад Гусятын, разграміў горад і замак А. Каліноўскага. Пасля ён служыў сотнікам у князёў Астрожскіх. Пакінуўшы службу, адправіўся на Запарожскую Сеч, дзе добра авалодаў ваеннай справай. У кастрычніку ўзначаліў паўстанне, якое распаўсюдзілася на Кіеўшчыну, Валынь, Падоле і часткова на Галічыну.
У кастрычніку 1623 г. браты Каліноўскія ў Гусятыне падзялілі спадчыну бацькі: Адам узяў нестэрварскі маёнтка, Ежы — уманскі, Марцін — гусятынскі. Маці пакінулі маёнтак харосткіўскі. У 1645 г. пры садзейнічанні ўладальніка — ваяводы чарнігаўскага і польнага гетмана Марціна Каліноўскага, тут быў пабудаваны замак, фундаваны касцёл і манастыр бернардынаў.
У 1652 г. пасля гібелі ў бітве пад Батогам Марціна Каліноўскага-малодшага і яго сына Самуэля Ежы Гусятын перайшоў яго ўнуку Марціну Адаму Каліноўскаму. У 1653 г. у Гусятыне стаяў лагерам кароль Ян II Казімір, у канцы лістапада знаходзіўся Багдан Хмяльніцкі (тут аб’яднаўся з крымскім ханам). Гусятынскім замкам карысталіся крымскія татары, хан знаходзіўся некаторы час тут; адсюль яны адправіліся ў Камянец. Удава Самуэля Ежы Каліноўскага — Уршуля Брыгіда з Асалінскіх — доўга лічыла, што ён трапіў у палон; спяшаючыся з выкупам да Гусятына, ледзь сама не трапіла ў рукі татараў.
1655. Багдан Хмяльніцкі з маскоўскім баярынам В. Бутурліным ўзялі горад у аблогу, горад здалося. Паводле Андрусаўскага перамір’я 1667 г. горад застаўся пад уладай Рэчы Паспалітай. У 1672 г. — адышоў да Асманскай імперыі, у 1683 г. — зноў да Рэчы Паспалітай. У 1672 г., скарыстаўшыся тым, што Рэч Паспалітая была аслаблена працяглымі войнамі, Асманская імперыя захапіла Падолле. Гусятын стаў асабістай уласнасцю намесніка асманскага султана. Ануфрыеўская царква была пераўтвораная ў мячэць. У 1683 г. магнат Анджэй Патоцкі адваяваў Гусятын у туркаў. У 1711 г. у Гусятыне быў Пётр I. У 1729 г. Гусятын перайшоў да бэлзскага ваяводы Станіслава Патоцкага. У 1735 г. новы ўладальнік — Францішак Салезій Патоцкі — пляменнік папярэдняга ўладальніка. 5 снежня 1754 г. кароль Аўгуст III па просьбе ўладальніка Антонія Міхала Патоцкага — ваяводы бэлзскага (прадстаўнік іншай галіны Патоцкіх, брат львоўскага каштэляна графа Юзэфа Патоцкага, праўнук генеральнага старасты Стэфана Патоцкага) — прадаставіў гораду права на правядзенне 2-х кірмашоў. У 1759 г. Патоцкі Антон Міхал выдзяржавіў горад брэстскаму ваяводзе Каралю Сапезе. У 1762 г. Гусятын перайшоў глінянскаму старасце Ігнацыю Патоцкаму.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»