Сцяг Свіслачы — сцяг горада Свіслач Свіслацкага раёна. Сцяг і герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.

Свіслач
Беларусь
Зацверджаны 14 чэрвеня 2007
Прапорцыя 1:2

Апісанне правіць

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з суадносінамі бакоў 1:2, якое складаецца з дзвюх гарызантальных роўнавялікіх палос: у верхняй зялёнай намаляваны зубр жоўтага колеру з рогамі і капытамі белага колеру, у ніжняй чырвонай — фрагмент фасада будынка Свіслацкай гімназіі жоўтага колеру з белымі калонамі.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць