Герб Свіслачы
Герб Свіслачы — герб горада Свіслач Свіслацкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхар.
Герб Свіслачы | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2007 |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Апісанне
правіцьГерб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім зялёным полі якога намаляваны залаты зубр з сярэбранымі рогамі і капытамі, у ніжнім чырвоным — фрагмент фасада будынка Свіслацкай гімназіі залатога колеру з сярэбранымі калонамі[1].
Тлумачэнне сімволікі
правіцьІдэя герба горада Свіслач зыходзіла ад мясцовых уладаў, але была істотна дапрацавана з улікам патрабаванняў геральдыкі. Залаты зубр з сярэбранымі капытамі i рагамі сімвалізуе прыроднае багацце. Будынак славутай Свіслацкай гімназіі, намаляваны ў ніжняй частцы герба, быў узведзены ў 1827 годзе, у ім размясцілася першая школа на тэрыторыі Беларусі, чаму садзейнічаў куратар Віленскай вучэбнай акругі Адам Чартарыйскі[2].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ [https://web.archive.org/web/20200823041242/https://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148%28004-048%29.pdf Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Архівавана 23 жніўня 2020. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.]
- ↑ Сяргей РАСОЛЬКА. «Гербы Гродзеншчыны — абсалютна еўрапейская, шматгаворачая геральдыка» Архівавана 1 кастрычніка 2020.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Свіслачы
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.