Будынак Свіслацкай гімназіі

Будынак Свіслацкай гімназіі — архітэктурны помнік класіцызму ў горадзе Свіслач па вул. 17 верасня, 3. Будынак быў спраектаваны для Свіслацкай мужчынскай гімназіі, цяпер у ім змяшчаецца бальніца. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Славутасць
Будынак Свіслацкай гімназіі
53°02′02,27″ пн. ш. 24°05′31,1″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Свіслач
Архітэктурны стыль Класіцызм
Архітэктар Я. Шантыр
Будаўніцтва 1821[1] — 1828[1]
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000469шыфр 412Г000469
Стан будынак бальніцы
Map

Архітэктура

правіць
 
Планіроўка будынкаў
 
Гімназічны пляц

Планіроўка будынкаў адпавядала класіцыстычным нормам (праект Я. Шантыра). Па-першае, гэта трохчасткавая кампазіцыя — на адной лініі з цэнтральным аднапавярховым галоўным корпусам знаходзіліся два сіметрычныя невялікія флігелі. У вырашэнні будынкаў прысутнічала нязменная каланада: у галоўнага корпуса — чатырнаццацікалонны порцік, у флігелях — шасцікалонныя. Характэрнае для класіцызму размяшчэнне парадных пакояў на першым плане і адвядзенне ўвагі ад жылых памяшканняў таксама прысутнічаюць у будынках гімназіі[1].

Дэкор падкрэсліваў строгасць установы. Выключэннем былі сандрыкі над вокнамі трох карпусоў[1].

Галоўны будынак гімназіі быў пабудаваны напярэдадні афіцыйнага адкрыцця таксама на сродкі Тышкевіча. Гэта прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак, накрыты двухсхільным дахам. Заходні тарцовы фасад аформлены каланадай дарычнага ордара з атыкам. Два ўваходы на бакавым фасадзе завершаны ў выглядзе порцікаў з дзвюма парамі квадратных у сячэнні слупоў. Унутраная планіроўка і дэкор інтэр'ера не захаваліся. У галоўным корпусе было змешчана шэсць лекцыйных залаў, два кабінеты, капліца, якая выконвала ролю і актавай залы, бібліятэка, дзве кухні[1].

У флігелях знаходзіліся кватэры настаўнікаў і пакоі гімназістаў[1].

Вакол гімназіі быў разбіты сад з сажалкай[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Лазука Б. А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 335. — 431 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.

Спасылкі

правіць