Сцяпан Канстанцінавіч Пісарэвіч

Сцяпан Канстанцінавіч Пісарэвіч (нар. 24 кастрычніка 1947, в. Пераруб Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі палітык.

Сцяпан Канстанцінавіч Пісарэвіч
Нараджэнне 24 кастрычніка 1947(1947-10-24) (74 гады)
Грамадзянства
Адукацыя
Дзейнасць палітык, дзяржаўны дзеяч
Месца працы
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (эканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў аўтаслесарам, вадзіцелем-інструктарам аўтабазы № 13 у г. Іванава, майстрам, старшым інжынерам эксплуатацыйнамантажнай канторы па газіфікацыі ў г. Пінску, інструктарам арганізацыйнага аддзела Іванаўскага райкама Кампартыі Беларусі, інструктарам аддзела аргпартработы Брэсцкага абкама Кампартыі Беларусі, другім сакратаром Івацэвіцкага райкама Кампартыі Беларусі, старшынёй Івацэвіцкага райвыканкама, першым сакратаром Івацэвіцкага райкама Кампартыі Беларусі, старшынёй Праўлення банка «БелБалтыя», саветнікам прэзідэнта, начальнікам сакратарыята прэзідэнта канцэрна «Белнафтахім», першым намеснікам Кіраўніка справамі Выканаўчага камітэта Саюза Беларусі і Расіі, намеснікам Дзяржаўнага сакратара — членам Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, начальнікам Галоўнага эканамічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь дванаццатага склікання. Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», «Садружнасць» (Міжпарламенцкая Асамблея дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў), юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

Зноскі