Cціна Вірсэн (шведск.: Stina Wirsén Hedengren; 5 чэрвеня 1968, Стакгольм) — шведская мастачка, графік, ілюстратар і пісьменніца.

Сціна Вірсэн
шведск.: Stina Wirsén Hedengren
Род дзейнасці ілюстратарка
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1968(1968-06-05)[1][2] (55 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Швецыі Швецыя
Маці Carin Wirsén[d]
Муж Pompe Hedengren[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1992 годзе скончыла каледж мастацтваў, рамёстваў і дызайну. Працавала прафесійным ілюстратарам[4].

З'яўляецца галоўным мастаком найбуйнейшай шведскай газеты «Dagens Nyheter».

З 2000 года праводзіць лекцыі і семінары на міжнародным узроўні.

Творчасць правіць

 
Ілюстрацыя Сціны Вірсэн, частка "Vision Kulturmiljö 2030"

Зараз Сціна Вірсэн з'яўляецца адной з самых вядомых мастачак-ілюстратараў Швецыі[5]. Напісала і праілюстравала шэраг дзіцячых кніг, аўтар анімацыйных фільмаў, займаецца стварэннем розных модных брэндаў, рэклам для ўнівермагаў і рэстаранаў, газет і часопісаў, рэкламных кампаній.

Працавала з дзецьмі ў розных краінах і гарадах свету, напрыклад, у Абу-Дабі, Токіа, Балонні, Умеа, Стакгольме і іншых.

Яе малюнкі, драматычныя і ў той жа час пацешныя, у дакладнасці адлюстроўваюць атмасферу кніг і настрой герояў[6].

Сярод работ Вірсэн: правіць

  • Стварэнне серыі з 8 паштовых марак для пошты Швецыі, якія паказваюць вырабы розных шведскіх мадэльераў[4];
  • Стварэнне серыі графічных ілюстрацый для ААН, прысвечанай правам чалавека;

Серыя была выстаўленая ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку да 50-гадовага юбілею двух міжнародных пактаў аб правах чалавека.

  • Ілюстрацыя Google Doodle, апублікаваная на галоўнай старонцы Google ва ўсім свеце ў Нацыянальны Дзень Швецыі ў 2015 годзе.

Вірсэн паказвала свае працы на выставах у Нацыянальным музеі Швецыі ў Стакгольме, у Мастацкім музеі касцюма Свена Гарыса (Стакгольм), цэнтры мастацтва (Гоа, Індыя), шведскім музеі танца (Dansmuseet), у пасольстве Швецыі ў Токіо і ў Konstnärshuset (Стакгольм).

Узнагароды правіць

  • Прэмія таварыства газетнага дызайну (1997)[4]
  • Прэмія таварыства скандынаўскіх ілюстратараў (2001)
  • Expressen Heffaklump Award за дзіцячую літаратуру
  • Stockholms Stads Kulturpris
  • Nordiska Tecknares Pris
  • Elsa Beskow-plaketten 2000 за «Rut och Knut ställer ut»
  • Expressens Heffaklump 2007 за «Supershow med Rut och Knut»

Зноскі