«Сэкай» (яп.: 「世界」 — самая вядомая[1] ў 1990-я гады фінансавая піраміда ў Беларусi. Зарганiзаваў яе майстэр каратэ (4-ы дан) і айкідо, святар японскай секты оамота Валерый Францавіч Буяк, вядомы таксама як Бумата Мататацу (яп.: 武亦亦龍).

Баявыя мастацтвы i «Сэкай»Правіць

У 1988 годзе Буяк заснаваў цэнтр баявых мастацтваў «Сэкай»[2]. Калектыў байцоў пад рукаводствам Буяка дэманстраваў майстэрства баявых мастацтваў у 1988 – 1991 годы на сцэнах усяго СССР [3]. У самiм Цэнтру вялося навучэнне каратэ, дзюдо, ушу, дзюдзюцу і айкідо [4],[5]. Цэнтр «Сэкай» правёў у 1996 годзе баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай»[6],[7].

Сістэма «Сэкай»Правіць

Валерый Буяк не агранiчыўся баявымi мастацтвамi. У 1991 годзе заснаваў Малое Прадпрыемства «Сэкай» для абаспячэння трэнiровак у Цэнтру баявых мастацтваў. Але пазней пачалi стрварацца i другiя фiрмы: «Скора», «Карагумi», «Сэкай-інвест» [8], «Сэкай-траст», «Сэкай-прэс», «Сэкай-фiнанс», «Сэкай-М» у Маладзечне i «Сэкай-М» у Маскве, «Сосны i Волны» (Маладзечна), «Казна», «Iнтэлтраст», «Дэчэма», загранiчнае офшарнае прадпрыемства “Sekai Trustee Services” i др. Усе яны i складвалi сістэму фiрмаў «Сэкай» i дзейнiчалi пад агульнай гандлёвай маркай «Сэкай». Кожнае прадпрыемства займалася сваёй справай. Напрыклад, «Сэкай-прэс» было выдаўнiцтвам[9], выпускалiся два часопiсы «Кэмпа»[10] i «Свет баявых мастацтваў», кнiгi па каратэ[11], айкiдо, нiндзюцу[12] i нават японскай мове (ISBN 985-6309-01-8). Былi таксама кнiгi i па ахове (ISBN 985-6309-18-2 Тарас А. Е. Безопасность бизнесмена и бизнеса. Мн. Сэкай-пресс, 1996)[13]. «Сэкай-траст» мела лiцензiю на работу з каштоўнымi паперамi i была зарэгiстравана на Беларускай Бiржы як удзельнiк рынку гэтых папер. «Сэкай-фiнанс», «Казна» дзейнiчалi ў фiнансавым асяроддзi, менавiта з вексялямi. Ад сваяго iмя Валерый Буяк заключваў дагаворы пазыкi з грамадзянамi i гэтыя грошы шлi на фiнансаванне мерапрыемстваў i iнвестыцый ад iмя «Сэкай»: канцэрт швецкай суполкi “Army of Lover’s”, баі без правілаў «Містар Асілак Сэкай», дуэт «Дзі Бронкс і Наталі» [14]. Усяго пазычыў так больш чым мільён долараў ЗША з тысяч укладчыкаў у Беларусі. 4 мая 1996 года выйшаў Указ Прэзідэнта аб прыастаноўцы дзейнасцi фiнансавых кампанiй i «Сэкай» прыастанавiў прыём i выплаты па дагаворам пазыкi, што вызвала панiку сярод укладчыкаў[15],[16],[17]. Гэта пабудзiла мiлiцыю завесцi крымiнальную справу да Валерыя Буяка i 27.06.1996 года Буяк быў арыштаваны[18],[19] з абвiачваннем у адсутнасцi лiцэнзii. Але Прэзідэнт Беларусi Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка 3 лiпня назваў Буяка машэннiкам i сказаў, “что глава «Сэкая» будет сидеть до тех пор, пока не вернет людям все заимствованные у них деньги” [20]. Толькi праз палову года, да 27.12.1996 года, калi належна было па Працэсоваму Кодаксу вызвалiць Буяка, яму прымянiлi абвiнавачванне ў машэннiцтве[21]. Справу кiраўнiка «Сэкай» у судзе[22] Фрунзенскага раёна Мінску слухалi аж год i шэсць месяцаў i ў пачатку жнiўня 1999 года быў зачытаны прыгавор – 10 гадоў[23].

Цiкава што…Правіць

  • Грошы «Сэкай» следствам так i не былi знойдзены[24],[25],[26].
  • Некатарыя фiрмы Сiстэмы «Сэкай» яшчэ доўга працавалi пасля арышту кiраўнiка i нават апасля прыгавору («Сэкай-прэс», «Дэчэма»). Магчыма частка з iх працуе да гэтага часу.
  • Былы кiраўнiк "Сэкай" Валерый Буяк зноў з'явiўся на тэлебачаннi ў праграмме "Бiтва экстрасенсэў-8" пад iмянем Валекс як экстрасенс [27] i сам сказаў у телеперадачы, што ён "беларускi маўродзi" [28][29], а таксама выступiў у маiцы з эмблемай "Сэкай"[30]

Зноскі

  1. БДГ. Для служебного пользования., №12 от 03/01/2003
  2. «Вячэрнi Мінск» 10.11.1988г. «Будзе Цэнтр ушу» А. Дзядзюля
  3. «Знамя Юности» 7.02.1990г. Показывает «Сэкай»
  4. «Знамя Юности» 16.10.1991г. Сэкай – Врата Пути
  5. «Фiзкультурнiк Беларусi» 25.09.1990г. «Айкiдо – шанц для ўсiх»
  6. «Вячэрнi Мінск» 23.11.1995г. Валерый Буяк: «Усё рашаюць майстэрства и характар»
  7. « Вячэрнi Мінск» 26.01.1996г. «Што такое добра i што такое дрэнна» Аляксандр Асiпенка
  8. рэгістрацыя акцый «Сэкай-інвест»
  9. Усе кнiгi выдавецва "СЭКАЙ"
  10. Журнал КЭМПО: боевые искусства вчера и сегодня 2.96 "Сэкай-пресс" ISBN 0131-2382
  11. Книга - Каратэдо. Входные ворота - Такэнобу
  12. Книга - Ниндзюцу. Искусство быть невидимым., Драгер Д.
  13. Книга “Безопасность бизнесмена и бизнеса”
  14. Разказ аб Наталi Арт у «Комсомольской Правде» 17.07.2008г.
  15. Страсти по «Сэкаю» “БДГ” 20.06.1996г.
  16. Апёкшыся на «МММах» i на «Сэкай» варта было б «падзьмухаць» “Звязда” 19.06.1996г.
  17. «Сэкай»: чакаем раз’яснення «Вячэрнi Мінск» 26.06.1996г.
  18. Сэнсэй – в СИЗО, заимодатели – в слезах “БДГ” 8.07.1996г.
  19. Кiраўнiк Сiстэмы «Сэкай» – за кратамi. “Звязда” 6.07.1996г.
  20. Сидельцы “Имя” 9.08.1996г.
  21. Новый год «Сэнсэй» встретит в СИЗО “БДГ” 23.12.1996г.
  22. Дело «Сэкай» направлено в суд. “БДГ” 9.01.1998г.
  23. Сэнсэй атрымаў па заслугам. Але падманутым клiентам «Сэкай» ад гэтага не лягчэй. “Звязда” 06.07.1999г.
  24. …А деньги где? “БДГ” 7.07.1999г.
  25. Дзе грошы «Сэкай»?
  26. Где денежки лежат, или Харакири по-нашенски “Советская Белоруссия” 7.05.2002г.
  27. Белорус Валекс на «Битве экстрасенсов» не колдует против соперников
  28. момант у тэлепраграмме с выступам Валекса
  29. [1]
  30. [2]

СпасылкіПравіць