Тоё Сэсю (яп.: 雪舟, 1420, Місу — 8 жніўня 1506) — японскі мастак, адзін з найвялікшых жывапісцаў японскага Сярэднявечча, майстар манахромнага жывапісу. Дзэнскі манах. Вучань японскага мастака Сюбуна.

Сэсю Тоё
англ.: Sesshu Toyo
Фатаграфія
Дата нараджэння 1420
Месца нараджэння
Дата смерці 26 жніўня 1506
Месца смерці
Грамадзянства  Японія
Род дзейнасці бхікшу, мастак
Жанр партрэтны жывапіс[d]
Уплыў Tenshō Shūbun[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў 1420 годзе ў паселішчы Акахама, правінцыя Біцю (цяпер вёска Місу, акруга Цукуба, прэфектура Акаяма).

Тоё Ода паходзіў са збяднелай сялянскай сям'і, некалі вядомага роду святароў, жывапісцаў, паэтаў і садаводаў — Тоё. У сям'і хлопчыка называлі Ода — «таполя».

Быў будыйскім святаром. Жыў у храме Секакудзі ў Кіёта, затым у замку Атуі ў Ямагуты (1465).

Вывучаў дзэн ў г. Соя, затым у Кіёта, дзе яго настаўнікам у жывапісе быў Тэнсё Сюбун.

У 1467—1469 Сэсю жыў у Кітаі, куды адправіўся з гандлёвай місіяй. Дабраўся да Пекіна, рабіў там насценныя роспісы, замоўленыя яму Упраўленнем па рытуалах. Па вяртанні на радзіму пасяліўся ў храме Ункакудзі ў Ямагуты, адсюль назва яго мастацкай школы — Ункоку-ру.

У 1469 вярнуўся ў Японію, дзе жыў у правінцыі Бунго (цяпер прэфектура Оіта), затым у манастыры Ункакан ў правінцыі Суо (цяпер прэфектура Ямагуты).

Памёр у Атаёсі ў 1506 годзе.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць