Сюлкі
Сю́лкі[3] (трансліт.: Siulki, руск.: Сюлки) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, на правым беразе ракі Крывулі. Уваходзіць у склад Войскага сельсавета. Размешчаны за 6 км на захад ад Каменца.
Вёска
Сюлкі
| ||||||||||||||||||||
Да 14 красавіка 1964 года вёска ўваходзіла ў склад Ратайчыцкага сельсавета[4], да 19 мая 1986 года — у склад Камянецкага сельсавета[5].
Паселішча злучана дарогамі з вёскамі Жылічы і Селяховічы.
У мінулым у вёсцы стаяла драўляная царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы, ад якой да мінулага часу засталіся толькі рэшткі. Захавалася таксама цагляная брама.
На ўскраіне вёсцы знаходзіцца парк пры былой сядзібе Пашкевічаў з сажалкай і рэшткамі гаспадарчых пабудоў.
У кіламетры ад паўднёва-заходняй ускраіны вёскі ў лясным масіве знаходзіцца гара Памір — 174,8 м над узроўнем мора.
Зноскі
- ↑ https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
- ↑ Белпошта
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Сі́лкі
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
- ↑ Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 мая 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 20 (1862).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сюлкі
- Фотаздымкі на сайце Radzima.org
- Сюлкі на Wikimapia.org
- Славутасці на партале globustut.by (руск.)
- Сюлкі на сайце «Каменец и окрестности» (руск.)