Крывуля (рака)

рака ў Беларусі

Крывуля, Пукоўка — рака ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці, правы прыток ракі Лясная (басейн Віслы). Даўжыня 13,2 км. Плошча вадазбору 62 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 ‰. Пачынаецца каля вёскі Перкавічы, вусце за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Мікалаева. Рэчышча каналізаванае. Асноўны прыток — рака Рабянка (злева).

Крывуля
Запруда на рацэ Крывуля, каля в. Селяховічы
Запруда на рацэ Крывуля, каля в. Селяховічы
Характарыстыка
Даўжыня 13,2 км км
Басейн 62 км²
Вадацёк
Вусце Лясная
Размяшчэнне
Водная сістэма Лясная → Заходні Буг → Нараў → Вісла → Гданьская бухта
Краіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Працякае каля вёсак: Войская, Селяховічы, Сюлкі, Мікалаева. Каля вёсцы Селяховічы на рацэ ўтворана запруда, лоўля рыбы ў ёй забаронена.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.