Сядзіба Хлюсціных (Выдрыца)
Сядзіба Хлюсціных — сядзібна-паркавы комплекс у маёнтку Выдрыца, цяпер у межах Арэхаўска Аршанскага раёна.
Славутасць | |
Сядзіба Хлюсціных | |
---|---|
![]() | |
54°40′15″ пн. ш. 30°30′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
![]() |



2-павярховы мураваны прамавугольны ў плане дом быў збудаваны, верагодна, на мяжы XIX—XX стст. Сцены зроблены з чырвонай цэглы, упрыгажэнняў не маюць. Над вокнамі — сандрыкі. Дах быў гладкі, 2-схільны, магчыма, ламаны. Дом захоўвася ў руйнаваным стане: няма даху, перакрыццяў, шыбаў. 3 захаду дома пазней была зроблена прыбудова[1]. Знесены ў 2020 годзе[2].
Побач з панскім домам захавалася некалькі падмуркаў іншых будынкаў[1].
У маёнтку дзейнічаў завод па вытворчасці драўнянага спірту, шкіпінару, ацэтону, на якім працавала больш за 150 чалавек. Будынак завода, як і іншыя гаспадарчыя пабудовы, захаваліся ў досыць добрым стане, некаторыя выкарыстоўваюцца[1].
Зноскі
- ↑ а б в Півавар М. В. Выдрыца // Сядзібы Віцебшчыны. — Мн.: БелЭн, 2020. — 256 с. — ISBN 978-985-11-1202-5.
- ↑ Сядзіба Хлюсціных (Выдрыца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Літаратура
правіць- Півавар М. В. Выдрыца // Сядзібы Віцебшчыны. — Мн.: БелЭн, 2020. — 256 с. — ISBN 978-985-11-1202-5.
Спасылкі
правіць- Сядзіба Хлюсціных (Выдрыца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)