Сядзібна-паркавы ансамбль Грабніцкіх (Обаль)

Обальскі сядзібна-паркавы комплекс — рэшткі сядзібнага дома і парк, якія захаваліся ў г. п. Обаль.

Сядзібна-паркавы комплекс
Обальская сядзіба
Обальская сядзіба на старым фотаздымку
Обальская сядзіба на старым фотаздымку
55°21′27,95″ пн. ш. 29°16′56,22″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Обаль
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы XIX ст.
Будынкі
парк • жылы дом
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000863шыфр 213Г000863
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1-й палове 19 стагоддзя. З 1920 года ў сядзібе была школа, пасля вайны — дзіцячы дом. У апошні час інтэрнат працаўнікоў керамічнага завода.

Сядзіба значна пацярпела ад пажару і разрабаванняў.

Архітэктура правіць

 
Обальская сядзіба (сучасны стан)

Сядзібны дом двухпавярховы, пабудаваны з цэглы. Галоўны ўваход вылучаны чатырохкалонным порцікам. З боку парку дом мае высокі цокальны паверх над выступаючай аркадай. Перад уваходам дзве скульптуры львоў.

Цэнтральнае месца ў інтэр'еры займае шырокі вестыбюль і парадная зала. На другім паверсе размяшчаліся жылыя пакоі. Гаспадарчыя памяшканні вынесены ў цокальны паверх. Першапачатковая планіроўка зменена падчас рамонту 1905—1907 гг.

Галоўным фасадам будынак выходзіць на невялікую плошчу з газонам.

Парк правіць

За домам, на беразе ракі, невялікі пейзажны парк да якога вядуць пліты-прыступкі. Ліпавая алея паўколам апаясвае парк. Цэнтр парку — лужок з групамі лісцевых дрэў і астраўкамі хмызнякоў.

Літаратура правіць

  • Обольская усадьба // Память: историко-документальная хроника Шумилинского района / редкол.: И. П. Шамякин [и др.]. — Мн., 1985. — С. 24.
  • Сядзіба // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 472.

Спасылкі правіць