Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў (Бердаўка)
Сядзібна-паркавы комплекс Захватовічаў размешчаны ў в. Бердаўка (Лідскі раён), цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца цагляны палац.
Гісторыя
правіцьМаёнтак Бердаўка перайшоў будучаму магілёўскаму губернатару Аляксандру Дамбавецкаму ад Вінцэнта Захватовіча, у якога ён быў канфіскаваны за ўдзел у паўстанні 1863 года пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, а сам Захватовіч быў сасланы ў Варонежскую губерню.
Палац быў пабудаваны ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XIX стагоддзя. Для забеспячэння будоўлі матэрыялам каля вёскі Харужаўцы была закладзена цагельня. Таксама ўзводзіцца млын, гаспадарчыя пабудовы, піўніца, амбар, адрына, аўчарня, цагляны дом для прыслугі. Добраўпарадкуецца тэрыторыя: разбіваецца пейзажны парк з дубамі, лістоўніцамі, блакітнымі елкамі, ясенямі, клёнамі, кедрамі, коркавым дрэвам, у парку высаджваецца шмат кветак.
Архітэктура
правіцьПалац пабудаваны ў неагатычным стылі і ўяўляе сабой двухпавярховы, прастакутны будынак з выступам у цэнтральнай частцы. Фундамент і скляпенні палаца будаваліся з каменю і цэглы і прызначаліся для захавання вінных запасаў. Унутраныя сцены палаца распісваліся маслянымі фарбамі, падлога была з дубовага паркету, які націраўся. Абаграваўся палац галандскімі печамі, зробленымі з белай паліванай кафлі з малюнкамі і ўпрыгожваннямі. Дымаходы праходзілі ўнутры сцен. Толькі адзін з пакояў, магчыма сталовая, амаль захаваў свой першапачатковы выгляд.
Галерэя
правіць-
Сядзібны дом
-
Сядзібны дом
-
Сядзіба. Лесвіца
-
Сутарэнні
-
Гаспадарчая пабудова. Манаграма Аляксандра Дамбавецкага
-
Гаспадарчая пабудова
-
Стайні
-
Сядзібны парк
-
Сядзібны парк