Сямён Война
Сямён Войнавіч Грычынавіч (?—1599) — маршалак гаспадарскі (1584—1588), кашталян мсціслаўскі (1588—1599); цівун ужвенцкі (з 1567), дзяржаўца паштоўскі, паморскі, палангскі, горждаўскі.
Сямён Война | |
![]() | |
Веравызнанне | праваслаўе |
---|---|
Смерць | 1599 |
Дынастыя | Род Войнаў-Грычынавічаў |
Бацька | Война Мацвеевіч Грычына[d] |
Жонка | Фядора з Маноўскіх[d] |
Дзеці | Абрагам Война, Мацей Война і Вінцэнт Война |
З роду Войнаў-Грычынавічаў, сын кашталяна мсціслаўскага Войны Мацвеевіча Грычыны і Багданы з Любельскіх. Выслужыў у вял. кн. Жыгімонта Аўгуста маёнткі ў Жамойці. У 1583 годзе, на памяць пра летась памёрлага бацькі, заказаў звон для царквы ў Моладаве, сваім вотчынным маёнтку. У 1599 годзе склаў тастамент, важную крыніцу па генеалогіі роду Войнаў-Грычынавічаў, апублікаваны ўпершыню Спрогісам у канцы XIX ст.
Жанаты быў прынамсі двойчы, першы раз з Фядорай Фёдараўнай з Маноўскіх, другі з Гальшкай Севасцьянавай. У першым шлюбе нарадзіліся сыны Мацей, Вінцэнт, Андрэй, Бенедыкт і дочкі Аўдоцця, Марына, Ганна. У другім шлюбе — сыны Рыгор, Аляксандр і дочкі Варвара, Алена. Гэтых дзяцей ён згадвае ў сваім тастаменце. Вядома, аднак, яшчэ трое яго сыноў «Сямёнавічаў, кашталянічаў мсціслаўскіх» — Юрый, Васіль і Абрам, праз якія прычыны яны не згадваюцца ў тастаменце і хто іх маці невядома.
ЛітаратураПравіць
- Спрогис И. Духовное завещание мстиславского каштеляна Семена Войны — 1599 г., 1-го марта // Чтения в Историческом обществе Нестора-летописца. Киев, 1898. Кн. 12.