Звон з Моладава
Звон з Моладава — звон, адліты ў 1583 годзе, захоўваецца ў Царкве Ушэсця Гасподняга ў вёсцы Моладава.
Апісанне
правіцьВышыня яго да правушын — 62 см, ніжні дыяметр — 62 см, таўшчыня ліцця — 6-7 см. У верхняй частцы размешчаны вузкі рэльефны арнаментальны пояс з раслінных элементаў. На вонкавай паверхні ўверсе і ўнізе надпіс — дзве паласы тэксту. У сярэдняй частцы звона асобна выдзелены чатыры калонкі тэксту па 13 радкоў. Пад адной з калонак размешчаны герб. Тэкст напісаны лацінскімі літарамі на старабеларускай мове і ўяўляе не толькі помнік старабеларускай мовы і пісьменства, але і змяшчае гістарычную інфармацыю. Прысвечаны Сямёнам Войнам свайму бацьку — Барысу Мацвеевічу Грычыне, родапачынальніку Войнаў. Унізе звона надпіс з прозвішчам майстра: «Марцін Гофман меня слівал року 1583».
У геральдыцы
правіцьЗвон выяўлены на сучасным гербе і сцягу Моладава.
Літаратура
правіць- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6 т. Т. 1: Ад старажытных часоў да другой паловы XVI ст. ; [рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал.рэд.) [і інш.] ; рэд. тома С. В. Марцэлеў, Л. М. Дробаў ; АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск : Навука і тэхніка, 1987. — 303 с. : іл.