Война Мацвеевіч Грычына
Война Мацвеевіч Грычына, або Воін Грычынавіч, у хрышчэнні Барыс (каля 1492 — 15 мая 1582) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Война Мацвеевіч Грычына | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Бацька | Мацвей Грычына[d] | ||||||
Дзеці | Габрыэль Война, Сямён Война, Бенедыкт Война, Рыгор Война, Лаўрын Война, Сокал Война і Ганна з Войнаў[d] |
БіяграфіяПравіць
Паходзіў з баярскага роду Грычынаў. Сын пінскага баярына Мацвея Грычыны (Грычынавіча) і Марыны з невядомага роду.
Падкаморы пінскі (1567—1570), кашталян мсціслаўскі (да 1582), дзяржаўца лабенскі, бярштунскі, бяржанскі, ожскі і пераломскі, юрборкскі. Станам на 1558 год ляснічы і неваднічы гарадзенскі, дзяржаўца лабенскі, пярстуньскі і бержніцкі[1].
Сям’яПравіць
Жанаты быў, паводле Банецкага, з Марынай невядомага роду. Паводле тастамента сына Сямёна, з Багданай Янушаўнай з Любельскіх. Магчыма, жанаты быў двойчы, бо чацвёртыя часткі складаных гербаў яго сыноў Лаўрына і Рыгора розныя.
Зноскі
- ↑ НГАБ, ф. 694, воп. 4, адз.з. 1271, арк. 18.
ЛітаратураПравіць
- Валерый Пазднякоў. Войны // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.