Адкрыць галоўнае меню

Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч

Станіслаў Нарушэвіч (? — 1589) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Станіслаў Нарушэвіч
Herb Wadwicz.PNG
Герб «Вадвіч»
6-ы Кашталян смаленскі
1588 — 1589
Папярэднік: Багдан Сапега
Пераемнік: Астафій Тышкевіч
2-і Кашталян мсціслаўскі
1580? — 1588
Папярэднік: Іван Саламярэцкі
Пераемнік: Сямён Война
 
Веравызнанне: кальвінізм
Нараджэнне: невядома
Смерць: 1589(1589)
Род: Нарушэвічы
Бацька: Павел Нарушэвіч
Жонка: Марына Палубінская[d] і Альжбета з Камаеўскіх[d]
Дзеці: ад другога шлюбу:
Барбара, Крысціна

БіяграфіяПравіць

Спраўца Гарадзенскага староства ў 1563, цівун віленскі з 1564, кашталян мсціслаўскі з 1580 (?), смаленскі з 1588, дзяржаўца рэжыцкі і люцынскі.

Кальвініст, падтрымліваў групоўку Радзівілаў. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569.

Валодаў мястэчкамі Круглае ў Аршанскім, Відзы ў Браслаўскім паветах, маёнткамі ў Берасцейскім і Падляшскім ваяводствах.

Сям'яПравіць

Паходзіў з роду Нарушэвічаў герба «Вадвіч», сын Паўла, брат Мікалая Яна.

Быў двойчы жанаты: першы раз з князёўнай Марынай Палубінскай, а другі раз з Камаеўскай. Ад другога шлюбу пакінуў дачок Барбару (каля 1580—1627), якая выйшла за віленскага ваяводу Януша Тышкевіча, і Крысціну, якая была замужам за ваяводам менскім Янам Пацам.

КрыніцыПравіць