Багдан Паўлавіч Сапега
Багдан Паўлавіч Сапега (каля 1530 — 1-я пал. 1593) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Кашталян берасцейскі (1579 — 3 красавіка 1585) і смаленскі (20 красавіка 1585 «па смерці Мікалая Паца» — 1588), ваявода менскі (з 21 мая 1588 «па Мікалаю Сапегу»).
Багдан Паўлавіч Сапега польск.: Bohdan Sapieha | ||
![]() | ||
Багдан Сапега. Невядомы мастак, каля 1709 | ||
Герб «Ліс» | ||
| ||
---|---|---|
21 мая 1588 — 1593 | ||
Папярэднік | Мікалай Сапега | |
Пераемнік | Ян Абрамовіч | |
| ||
20 красавіка 1585 — 21 мая 1588 | ||
Папярэднік | Мікалай Пац | |
Пераемнік | Станіслаў Нарушэвіч | |
| ||
1580 — 20 красавіка 1585 | ||
Папярэднік | Ян Гайка | |
Пераемнік | Крыштаф Зяновіч | |
| ||
1572 — 1582 | ||
Веравызнанне | праваслаўе | |
Нараджэнне | каля 1530 | |
Смерць | да 22 чэрвеня 1593 | |
Род | Сапегі | |
Бацька | Павел Сапега | |
Маці | Алена Юр’еўна Гальшанская[d] | |
Жонка | 1) Марыя Капуста 2) Апалонія Друцкая-Сакалінская | |
Дзеці | ад 1-га шлюбу: Андрэй, Павел Стэфан, Мікалай, Барбара, Соф'я Агата, Рэгіна (Ганна) | |
Валодаў Гальшанамі, Боцькамі, Святошынам, Гердышкамі, Аснежышкамі, заснаваў мястэчка Багданаў. Трымаў Гомельскае староства (1572—1582).
БіяграфіяПравіць
З магнацкага роду Сапегаў герба «Ліс», сын Паўла і Алены з Гальшанскіх. Меў братоў Мікалая і Андрэя.
Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, у тым ліку падкаморыя бельскага (1566—1569). Па смерці караля і вялікага князя Стэфана Баторыя быў сярод прыхільнікаў абрання на сталец цара маскоўскага Фёдара Іванавіча і складання уніі з Маскоўскай дзяржавай. У 1587 падтрымаў кандыдатуру Жыгімонта Вазы. У 1591 дэпутат на трыбунал скарбовы ў Вільні.
Быў сябрам праваслаўных брацтваў у Вільні і Львове, выступаў супраць ганенняў на кальвіністаў. Быў фундатарам царквы ў Багданаве.
Дзеці ад першага шлюбу з брацлаўскай кашталянкай Марынай Капустай:
- Андрэй (? — 1610), староста гомельскі
- Мікалай (каля 1558 — 1638), ваявода новагародскі
- Павел Стэфан (1565 — 1635), падканцлер літоўскі
- Барбара, жонка чашніка вялікага літоўскага Пятра Валовіча, якая пасля смерці мужа прыняла манаскі хрост і жыла ў кляштары базыліянаў у Вільні;
- Соф'я Агата (Агаф'я), першы раз выйшла за гарадзенскага канюшага Пятра Гайку, а другі — за берасцейскага падкаморыя Мікалая Паца;
- Рэгіна (ці Ганна), жонка слонімскага маршалка Рыгора Трызны.
Другі шлюб з Апалоніяй Друцкай-Сакалінскай быў бяздзетным.
ГенеалогіяПравіць
Іван Сямёнавіч Сапега (каля 1450 — 1517) | NN | Юрый Гальшанскі-Дубровіцкі (каля 1480 — 1536) | Марыя Сангушка | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Павел Іванавіч Сапега (каля 1490-1579) | Алена Гальшанская-Дубровіцкая (? — да 1557) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Марыя Капуста (? — каля 1570) | Багдан Паўлавіч Сапега (каля 1530-1593) | Палонія Друцкая-Сакалінская (? — пасля 1587) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Андрэй Сапега (? — 1610) | Мікалай Сапега (каля 1558 — 1638) | Павел Стэфан Сапега (1565 — 1635) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
КрыніцыПравіць
- Грыцкевіч А. Сапегі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 547. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.