Свірскі звон
Свірскі звон — помнік беларускага ліцця мастацкага XVIII ст. Захоўваецца на тэрыторыі касцёла Святога Мікалая ў г.п. Свір.
Гісторыя
правіцьЗвон быў адліты Амброзіем Янам Патунам у 1701 годзе. У 1982 годзе пры пераабсталяванні касцёла ў заводскі цэх ён атрымаў пашкоджанні, захоўваўся ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі. У 1990 годзе звон вярнуліся ў касцёл, дзе ён захоўваецца на касцельным двары.
Апісанне
правіцьВышыня звона складае 104 сантыметры; акружнасць па верхнім поясе — 216 см; па ніжнім — 412 см; вага — 900 кг. У верхняй і ніжняй частках упрыгожаны пласціністымі паясамі з раслінным арнаментам і галоўкамі анёлаў. Уверсе па коле кірылічны надпіс на царкоўнаславянскай мове (фрагмент праваслаўнай малітвы да Багародзіцы «Достойно есть»): «честнейшую херувим и славнейшую воистинну серафим безистления бга слова рождшую сущую бгцу тя величаем» («Пачэснейшую за херувімаў і непараўнальна слаўнейшую за серафімаў, што непарушнаю нарадзіла Бога Слова, існую Багародзіцу, цябе велічаем»). Унізе лацінскі надпіс «FUDIT ME AMBROSIUS IOANNES PATTUN*A*D*1701» (Адліў мяне Амброзій Ян Патун. Г[оду] П[анскага] 1701).
Цэнтральную частку звана аздабляюць выявы абраза Маці Божай Жыровіцкай. Пад ім герб «Стрэмя» са знакамі духоўнай асобы, аточаны лацінскімі ініцыяламі ў звязцы 3-2-2: CCB; DG; EV; (Constantinus Casimirus Brostovski Dei Gratia Eppiscopus Vilnensis — Канстанцін Казімір Бжастоўскі Божай ласкай біскуп віленскі). Далей па колу злева направа ўкрыжаваны Ісус у атачэнні херувімаў; пад крыжам постаць найсвяцейшай Дзевы Марыі ў цэлы рост, аточаная промнямі і херувімамі.
Спасылкі
правіць- Вялiкi звон свiрскага касцёла Архівавана 6 сакавіка 2016.