Самуіл Пятровіч Асновіч

беларускі скрыпач
(Пасля перасылкі з Сямён Пятровіч Асновіч)

Самуіл Пятровіч Асновіч (нар. 1920) — беларускі скрыпач, канцэртмайстар, заслужаны артыст БССР (1961). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Самуіл Пятровіч Асновіч
Дата нараджэння 1920
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі скрыпач, канцэртмайстар
Інструменты скрыпка
Узнагароды
ордэн Чырвонай Зоркі
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Біяграфія правіць

У 1941 годзе С. П. Асновіч скончыў Беларускую кансерваторыю. У 1937-41 гадах ён саліст, а з 1945 — канцэртмайстар Дзяржаўнага акадэмічнага сімфанічнага аркестра Беларусі[1]. Акрамя таго, з 1948 года Асновіч выкладаў у школе пры кансерваторыі. У складзе струннага квартэта Беларускай філармоніі С. П. Асновіч гастраляваў па Беларусі і Літве, выступаў як саліст. Яго праграма была насычана творамі беларускіх кампазітараў[1].

Узнагароды правіць

Асновіч узнагароджаны Ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі[1].

Зноскі

  1. а б в г Основич Самуил Петрович Архівавана 31 кастрычніка 2007. (руск.)

Спасылкі правіць