Сямісосны

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Сямісо́сны[1] (трансліт.: Siamisosny, руск.: Семисосны) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мухавецкага сельсавета. Размешчаны за 16 км на паўднёвы ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Паўднёвы.

Вёска
Сямісосны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 9 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
224010
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212833071
Сямісосны на карце Беларусі ±
Сямісосны (Беларусь)
Сямісосны
Сямісосны (Брэсцкая вобласць)
Сямісосны

У складзе дзяржаўнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства "Племзавод «Мухавец» (цэнтр — пас. Мухавец).

Гісторыя правіць

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр вотчыннага маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Маёнтак складаўся з фальварка Сямісосны (або Краснік) і в. Забалацце. У 1846 годзе маёнтак належаў Ганне Камінскай, якая валодала тут 198 дзес. зямлі. Пазней меў назву Сямісосны—Забалацце. У 1890 годзе маёнтак — уласнасць пана Качкоўскага, 97 дзес. зямлі.

У 1905 годзе выселкі ў Камянец-Жыровіцкай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Камянец-Жыровіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 2 жыхары.

Насельніцтва правіць

  • 22 сялянскія душы (1833)
  • 33 прыгонных селяніна (1846)
  • 32 жыхары (1905)
  • 3 двары, 18 жыхароў (30.9.1921)
  • 64 жыхары (1959)
  • 36 жыхароў (1970)
  • 3 гаспадаркі, 8 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі правіць