Сяргей Аляксандравіч Астроўскі

Сяргей Аляксандравіч Астроўскі (укр.: Сергій Олександрович Островський; нар. 3 кастрычніка 1960, Баранавічы, СССР) — украінскі вайсковец. Генерал-лейтэнант. Намеснік камандуючага сухапутнымі войскамі Украіны (2010—2011). Кавалер Ордэна Багдана Хмяльніцкага III ступені.

Сяргей Аляксандравіч Астроўскі
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1960
Месца нараджэння Баранавічы, СССР
Прыналежнасць  СССР Украіна
Род войскаў Механізаваныя войскі Украіны
Гады службы 19822011
Званне генерал-лейтэнант
Камандаваў 6-я асобная механізаваная брыгада (2004)
8-ы армейскі корпус (2004—2010)
Бітвы/войны Іракская вайна
Узнагароды і званні
ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Order of Bohdan Khmelnytskyi, 3rd class

Адукацыя правіць

У 1982 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае танкавае інжынернае вучылішча, у 1991 — Ваенную акадэмію бранятанкавых войскаў імя Р. Маліноўскага, у 2003 — Нацыянальная акадэмія абароны Украіны.

Кар’ера правіць

Праходзіў службу ў войсках Забайкальскай і Кіеўскай ваенных акругаў на пасадах камандзіра танкавага ўзвода, камандзіра танкавай роты, начальніка штаба — намесніка камандзіра танкавага батальёна, камандзіра танкавага батальёна.

З 1991 года працягваў службу ў заходняй групе войскаў (былая група савецкіх войск у Германіі), Прыкарпацкай ваеннай акрузе і Заходнім аператыўным камандаванні на пасадах намесніка камандзіра танкавага палка, камандзіра мотастралковага палка, намесніка камандзіра механізаванай дывізіі, начальніка штаба — першага намесніка камандзіра механізаванай дывізіі і камандзіра дывізіі.

У 2003 годзе прызначаны намеснікам камандуючага 13-га армейскага корпуса Заходняга аператыўнага камандавання. Пазней стаў камандзірам 6-й асобнай механізаванай брыгады ў Рэспубліцы Ірак. З лістапада 2004 і да мая 2010 года камандаваў 8-м армейскім корпусам Узброеных Сіл Украіны[1].

У 2010 годзе прызначаны намеснікам камандуючага Сухапутных войскаў Узброеных Сіл Украіны. У 2011 годзе падаў рапарт на адстаўку.

Пасля пачатку ў 2014 годзе расійска-ўкраінскага канфлікту ўзяў на сябе кіраўніцтва Жытомірскім абласным штабам «Нацыянальнага Руху Супраціву»[2].

Сям’я правіць

Жанаты, мае дачку.

Узнагароды правіць

Зноскі

Спасылкі правіць