6-я асобная механізаваная брыгада (Украіна)
6-я асобная механізаваная брыгада, 6-я амбр (укр.: 6-та окрема механізована бригада, 6 омбр) — вайсковае фармаванне Узброеных Сіл Украіны, створанае спецыяльна для ўдзелу ў ваеннай аперацыі ў Іраку.
6-я асобная механізаваная брыгада | |
---|---|
Гады існавання | 19 лютага — кастрычнік 2004 |
Краіна | Украіна |
Падпарадкаванне | Сухапутныя войскі Украіны |
Уваходзіць у | |
Тып | Механізаваныя войскі Украіны |
Колькасць | 1621 чалавек |
Дыслакацыя | Эль-Кут |
Удзел у | |
Знакі адрознення | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | генерал-маёр Сяргей Астроўскі |
Брыгада сфарміравана на падставе ўказа Прэзідэнта Украіны ад 02.06.2003 года №459 «Аб накіраванні міратворчага кантынгенту для ўдзелу Украіны ў міжнароднай міратворчай аперацыі ў Рэспубліцы Ірак» і пастановы Кабінета Міністраў Украіны ад 04.06.2003 года №869 «Аб забеспячэнні дзейнасці ўкраінскага міратворчага кантынгенту ў Рэспубліку Ірак для ўдзелу ў міжнароднай міратворчай аперацыі».
Стварэнне, склад і структура
правіцьФармаванне была прызначана для замены 5-й асобнай механізаванай брыгады (амбр). Камплектаванне і падрыхтоўка падраздзялення пачаліся ў лістападзе 2003 года. Стварэнне ўпраўлення брыгады, 62-га і 63-га асобных механізаваных батальёнаў (АМБ) праведзена на базе 24-й амбр 13-га АК Заходняга аператыўнага камандавання, 61-ы АМБ фарміраваўся на базе 92-й амбр Паўночнага аператыўнага камандавання.
У адрозненне ад папярэдняй 5-й амбр, падрыхтоўка асабістага складу 6-й брыгады была ўжо больш прадметнай — улічаны існы вопыт Ірака, вайскоўцы рыхтаваліся да выканання канкрэтных будучых задач. На палігонах старанна адпрацоўваліся пытанні арганізацыі дарожных пастоў, суправаджэння калон, зачыстак і іншых мерапрыемстваў.
Структуру 6-й брыгады склалі:
- Упраўленне брыгады з вузлом сувязі, штабной ротай і ротай ваеннай паліцыі;
- тры асобныя механізаваныя батальёны (61-ы АМБ (на БТР), 62-ы АМБ (на БТР і аўтамабілях), 63-ы АМБ (на БРДМ і аўтамабілях));
- разведрота;
- медыцынская рота.
Агульная колькасць новага ўкраінскага кантынгенту склала 1621 вайсковец, у тым ліку ў складзе 6-й амбр — 1576 чалавек:
- афіцэраў — 322;
- прапаршчыкаў — 106;
- сяржантаў і салдат —1148
Узбраенне і тэхніка:
- бранятанкавая тэхніка — 102 адзінкі;
- аўтамабілі — 186 адзінак;
- прычэпы — 87 адзінак.
Камандаванне брыгады
правіцьКіраўніцтва падраздзялення прадстаўлена[1]:
- камандзір брыгады — генерал-маёр Сяргей Астроўскі
- начальнік штаба-першы намеснік камандзіра — падпалкоўнік Віктар Бокій
- намеснік камандзіра брыгады — падпалкоўнік Аляксандр Хмялёў
- камандзір 61-га амб – ?
- камандзір 62-га амб — падпалкоўнік Аляксандр Страленка
- камандзір 63-гс амб — палкоўнік Уладзімір Краўчанка
- камандзір разведвальнай роты — маёр Аляксандр Міранюк
Міжнародная місія ў Іраку
правіцьРазмяшчэнне і дзейнасць
правіцьУ лютым—сакавіку 2004 года праведзена паэтапная перакідка падраздзялення па паветры ў Ірак. Зваротнымі рэйсамі самалётаў на радзіму адпраўляліся вайскоўцы 5-й амбр. Падраздзяленне размясцілі ў горадзе Эль-Кут, базавым лагеры ўкраінскага кантынгенту. Адна механізаваная рота 61-га амб перакінута ў Бадру, адзін узвод — у Эль-Хай, 62-і амб без механізаванай роты — у Эс-Сувейра.
6-я амбр увайшла ў склад шматнацыянальнай дывізіі «Цэнтар—Поўдзень». На падраздзяленне ўсклалі задачы па падтрыманні бяспекі ў правінцыі Васіт, абароны гуманітарных місій, патруляванні 120-кіламетровага ўчастка мяжы з Іранам і барацьбы з мясцовымі паўстанцамі. Акрамя таго, украінская брыгада садзейнічала Часовай адміністрацыі кааліцыі, якая ажыццяўляла кіраванне акупаванай краінай, у сферы аднаўленні грамадзянскага парадку. Вайскоўцы рыхтавалі кадры для іракскага корпуса грамадзянскай абароны і трох батальёнаў Дэпартамента памежнай аховы.
Акрамя непасрэдна ваенных задач, фарміраванне падавала дапамогу ў развіцці судовай сістэмы, аднаўленні школьнай адукацыі, медыцыны, электрычных і водных сістэм, прамысловых комплексаў, стварэнне новых працоўных месцаў.
6-я амбр знаходзілася ў Іраку з лютага па кастрычнік 2004 года і была зменена 7-й механізаванай брыгадай. Вывад брыгады доўжыўся з 22 верасня па 13 кастрычніка. Пасля перадыслакацыі на тэрыторыю Украіны была расфармавана[1].
Сутыкненні і аперацыі
правіцьУвесну 2004 года краіну накрыў шыіцкі бунт, накіраваны супраць прысутнасці ў краіне сіл міжнароднай кааліцыі. На чале паўстання стаяла групоўка «Армія Махдзі». У пачатку красавіка ў горадзе Эль-Кут, дзе знаходзілася 6-я брыгада, прайшлі пратэстныя акцыі, якія затым перараслі ў сутыкненні з украінскімі вайскоўцамі. У перыяд з 5 па 7 красавіка воінскае фарміраванне вяло баі з паўстанцамі, знаходзячыся ў блакадзе праціўніка. У рэшце рэшт украінцы вымушаны былі адступіць і здаць горад баевікам.
9 красавіка падраздзяленнямі батальёна марской пяхоты ЗША пры падтрымцы танкавай роты пачалося правядзенне аперацыі «Узбунтаваны ятаган». Да канца 11 красавіка кантроль над Эль-Кутас быў адноўлены. Украінцамі былі ўзяты пад ахову масты праз раку Тыгр і элеватар — аб’ект, выгадны ў тактычным плане для кантролю абстаноўкі ў горадзе. Да сярэдзіны красавіка абстаноўка ў правінцыі адносна нармалізавалася.
У наступным 6-я амбр далучылася правядзенню розных аперацый кааліцыі ў Іраку. Так, напрыклад, у ходзе аперацыі «Жалезная Шабля», якая праводзілася з красавіка па чэрвень 2004 года, брыгада правяла рэйды супраць «Армія Махдзі» пад Эль-Кутам; падчас аперацый «Ашура» і «Арбаін» была забеспячана бяспека святкавання рэлігійных святаў Ашура і Арбаін; у «Рашучай Свабодзе» забеспячаны аховы і кантроль важных аб’ектаў інфраструктуры; у «Партнёрстве Льва» — абарона аб’ектаў ключавых інфраструктур і інстытуцый, стварэнне баегатовых сіл абароны Ірака, а таксама правядзенне грамадска-ваеннага супрацоўніцтва і інфармацыйна-псіхалагічных аперацый з мэтай забеспячэння стабільнасці, правапарадку і дэманстрацыі партнёрства з урадам і насельніцтвам; у «Паломнікі і белы горад» — абарона і падтрымка шыіцкіх паломнікаў, якія накіроўваліся ад ірана-іракскай мяжы ў Кербелу для святкавання дня 15 ісламскага месяца Шабан; у «Антэй», распрацаванай штабам брыгады і праведзена сумесна з падраздзяленнямі спецыяльнага прызначэння і групы «Англіка» арміі ЗША, — выяўленне, захоп і знішчэнне выкрадальнікаў боепрыпасаў з аэрадрома ў раёне горада Эс-Сувейра, у «Каскад» — выяўленне і захоп кіраўніцтва групоўкі «Аль-Садр».
Вынікі дзейнасці
правіцьВайскоўцамі 6-й амбр праведзена 446 канвояў (з іх 185 — за межамі зоны адказнасці), арганізавана 6273 патруля (з іх 3128 — за межамі базавых лагераў), выстаўлена 1018 дарожных пастоў.
За паўгода канфіскавана 27 кулямётаў, 311 аўтаматаў Калашнікава розных мадыфікацый, 8 аўтаматаў іншых відаў, 13 карабінаў, 23 вінтоўкі, 89 пісталетаў розных марак, 19 гранатамётаў і 76 зарадаў да іх, 3 мінамёты і 184 мінамётных мін, 199 ручных гранат і 249 запалаў, 1504 дэтанатараў, 233,7 кг трацілу, 481,3 м вогнеправоднага шнура, 115955 розных боепрыпасаў, 16945 патронаў для буйнакаліберных кулямётаў, 825 артылерыйскіх снарадаў рознага калібра, 5 супрацьтанкавых кіраваных ракет, 3 зенітна-ракетных комплексу, 3 пераносных зенітна-ракетных комплексу «Страла–2М».
Асабістым складам 6-й амбр па спецыяльнай праграме было падрыхтавана 48 чалавек, па звычайнай — 435 чалавек. Адпаведны курс навучання прайшло 192 прадстаўніка памежнай паліцыі. Па асобным плане прайшлі падрыхтоўку 48 служачых батальёна спецыяльнага прызначэння мясцовай паліцыі.
З мэтай павышэння ўзроўню жыцця мясцовага насельніцтва і аднаўлення інфраструктуры правінцыі аддзелам узаемадзеяння 6-й амбр былі распрацаваны і рэалізаваны 113 сацыяльна важных праектаў на агульную суму звыш за 5 мільёнаў 800 тысяч амерыканскіх долараў. Праектамі было ахоплена 33 населеных пункта і фарты (умацаваныя заставы) на ірана-іракскай мяжы. У выніку работы аддзела ўзаемадзеяння былі адрамантаваны і пабудаваны 21 школа, 7 дзіцячых садоў, 5 дарог, 3 лініі электраперадач, 6 аб’ектаў водазабеспячэння, 2 бальніцы, 3 грамадскіх будынка. Дзякуючы будаўніцтву і рамонту аб’ектаў водазабеспячэння каля 40 тысяч іракцаў атрымалі магчымасць выкарыстоўваць пітную ваду добрай якасці.
Страты
правіцьПадчас аперацыі ў Іраку з ліку байцоў 6-й брыгады загінулі:
- радавы Руслан Андрашчук — смяротна паранены 6 красавіка 2004 года падчас бою за горад Эль-Кут;
- радавы Канстанцін Міхалёў — памёр ад ран, атрыманых 28 красавіка 2004 года падчас абстрэлу;
- радавы Яраслаў Злачэўскі — памёр ад ран, атрыманых 28 красавіка 2004 года падчас абстрэлу;
- старшы сяржант Раман Гензерскі — 2 ліпеня 2004 года здзейсніў самагубства;
- капітан Юрый Іваноў — 15 жніўня 2004 года падарваўся на міне.
Зноскі
- ↑ а б 6 окрема механізована бригада // Ukrainian Military Pages.
Спасылкі
правіць- Р. Туровец. 6-я отдельная механизированная бригада // Сайт 5-й отдельной механизированной бригады.