Сяргей Аляксандравіч Дацэнка
Сяргей Дацэнка (нар. 6 верасня 1987) — украінскі футбаліст, абаронца.
Поўнае імя | Сяргей Аляксандравіч Дацэнка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
6 верасня 1987[1] (36 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Украіна | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец школы кіеўскага «Дынама», гуляў за розныя клубы ніжэйшых украінскіх дывізіёнаў. Выступаў таксама ў Малдове і Узбекістане.
У ліпені 2014 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[2]. На той момант асноўныя абаронцы жодзінцаў Арцём Чалядзінскі і Сяргей Сасноўскі былі траўмаваныя, таму ў цэнтры жодзінскай абароны здолеў замацавацца Дацэнка разам са сваім суайчыннікам Сяргеем Мельнікам. Заставаўся іграком асновы да канца сезону 2014.
У сезоне 2015 ужо трывала гуляў у цэнтры абароны аўтазаводцаў, часам таксама выкарыстоўваўся на пазіцыі правага абаронцы. У ліпені 2015 года падоўжыў кантракт з клубам да канца сезону 2015[3]. З верасня 2015 года не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[4].
У лютым 2016 года вярнуўся ва Украіну, стаўшы іграком клуба «Абалонь-Бровар»[5]. У ліпені 2017 года прыбыў на прагляд у магілёўскі «Дняпро» і ў выніку падпісаў кантракт[6]. У складзе магіляўчан замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы.
У студзені 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[7] і неўзабаве далучыўся да кіеўскага «Арсенала»[8]. У пачатку 2019 года завяршыў кар’еру і ўвайшоў у трэнерскі штаб кіеўскага клуба, аднак пался працягваў гуляць на аматарскім узроўні за «Джуніярс» (Шпыцькы) і «Баварыю» (Святапэтрыўскэ).
Зноскі
- ↑ Sergiy Datsenko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" подписало украинца Даценко и арендовало Трапашко
- ↑ "Торпедо-БелАЗ" продлил контракт с Сергеем Даценко
- ↑ Сергей Даценко покинул "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ "Оболонь-Бровар" подписал Даценко
- ↑ Украинский защитник Сергей Даценко стал игроком "Днепра"
- ↑ Терещенко, Шрамченко, Тупчий покинули «Днепр». Павлов может продлить контракт
- ↑ Бушман и Даценко стали игроками «Арсенала»(недаступная спасылка)