Сяргей Аляксандравіч Сямашка
Сяргей Аляксандравіч Сямашка (нар. 12 кастрычніка 1960, в. Коцькі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Сяргей Аляксандравіч Сямашка | |
---|---|
Нараджэнне |
12 кастрычніка 1960 (64 гады) |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (інжынер шляхоў зносін — будаўнік), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар інфармацыйных сістэм).
Працаваў дарожным майстрам, галоўным інжынерам дыстанцыі пуці, начальнікам пуцявой машыннай станцыі № 94 Прыбалтыйскай чыгункі, галоўным інжынерам пуцявой машыннай станцыі № 118 Беларускай чыгункі, намеснікам начальніка дыстанцыі пуці па кадрах і быту Віцебскай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога, трэцяга і чацвёртага скліканняў.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі «За працоўныя заслугі», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1][2].
Зноскі
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- ↑ СЕМАШКО СЕРГЕЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ(недаступная спасылка)