Сяргей Анатолевіч Багніч
Сяргей Анатолевіч Багніч (нар. 12 чэрвеня 1964, Гарадок, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне спектраскапіі арганічных злучэнняў. Доктар фізіка-матэматычных навук.
Сяргей Анатолевіч Багніч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 чэрвеня 1964 (60 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | спектраскапія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьУ 1986 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1987 года працуе ў Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Аўтар больш за 80 навуковых прац па даследаванні транспарту энергіі электроннага ўзбуджэння ў неўпарадкаваных арганічных асяроддзях і яго камп’ютарнаму мадэляванню, мае вынаходніцтвы.
Па выніках конкурсу сярод таленавітых маладых вучоных у 2000 годзе Сяргею Анатольевічу была прызначана стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Літаратура
правіць- Багнич Сергей Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2006. — Т. 2 : А-Герань. — С. 171.
- Багніч Сяргей Анатольевіч // Памяць: Гарадоцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Н. А. Бурунова [і інш.]; уклад. С. І. Садоўская; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 2004. — С. 710.