Сяргей Анатолевіч Жыдкоў

Сяргей Анатолевіч Жыдкоў (нар. 20 сакавіка 1956) — беларускі ваенны ўрач-хірург. Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь (2010)[2].

Сяргей Анатолевіч Жыдкоў
Дата нараджэння 20 сакавіка 1956(1956-03-20) (68 гадоў)
Род дзейнасці урач, ваенны ўрач, хірург, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (2007)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Ордэн «За асабістую мужнасць»
Выдатнік аховы здароўя СССР Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

У 1973 годзе скончыў 10 класаў і паступіў на лячэбны факультэт Алма-Ацінскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута. У 1977 годзе быў прызваны ў рады УС СССР і пераведзены на ваенна-медыцынскі факультэт пры Томскім медыцынскім інстытуце, які скончыў у 1979 годзе з залатым медалём. З 1979 па 1987 год праходзіў службу на розных пасадах у медыцынскай службе вайсковага звяна[2].

У 1987 годзе паступіў на факультэт кіруючага медыцынскага складу Ваенна-медыцынскай акадэміі па спецыяльнасці «хірургія», які скончыў у 1989 годзе з адзнакай[2].

З 1989 па 1995 год праходзіў службу на ваенна-медыцынскім факультэце пры Саратаўскім медыцынскім інстытуце, дзе прайшоў шлях ад выкладчыка да начальніка кафедры хірургіі. У 1991 годзе паспяхова абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Хірургічная дапамога і яе аб’ём у ачагу землетрасення»[2].

З 1996 па 2009 гады — начальнік кафедры ваенна-палявой хірургіі ваенна-медыцынскага факультэта ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. У 2007 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Асаблівасці дыягностыкі і лячэння экстранных хірургічных захворванняў у хворых пажылога і старэючага ўзросту». У гэтым жа годзе ўдастоены вучонага звання «прафесар»[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар больш за 400 навуковых прац (з іх падручніка «Ваенна-палявая хірургія»), мае 3 аўтарскія пасведчанні на вынаходства. Падрыхтаваны 3 кандыдаты медыцынскіх навук. Член Праўлення Беларускай Асацыяцыі хірургаў[2].

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам «За асабістую мужнасць», 8 медалямі, знакам «Выдатнік аховы здароўя». За вялікія заслугі ў лячэбнай рабоце прысвоена ганаровае званне «Заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь»[2].

Зноскі