Сяргей Анатолевіч Яцкевіч

Сяргей Анатолевіч Яцкевіч (нар. 12.11.1949, г. Баранавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі філосаф. Доктор філасофскіх навук (1991), прафесар (1992)[2].

Сяргей Анатолевіч Яцкевіч
Дата нараджэння 12 лістапада 1949(1949-11-12)[1] (74 гады)
Месца нараджэння
Бацька Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч
Род дзейнасці філосаф, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера сацыяльнае пазнанне[d] і моўная палітыка
Месца працы
Альма-матар

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і філосафа і сацыёлага Анатоля Яцкевіча. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1978; аспірантура, 1981)[2].

Працаваў у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце (1973—1982, асістэнт кафедры «Філасофія і палітэканомія», кафедры «Навуковы камунізм»), Брэсцкім дзяржаўным ўніверсітэце імя А. С. Пушкіна (1982—1996, прафесар кафедры філасофіі, у 1991—1992 — в. а. загадчыка кафедры беларусазнаўства), Беластоцкім дзяржаўным універсітэце (Uniwersytet w Białymstoku, Польшча; з 1999, прафесар кафедры сацыялогіі мультыкультурнасці)[2].

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя інтарэсы: метадалогія сацыяльнага пазнання і кіравання сацыяльнымі працэсамі; метадалогія адукацыі; культура нацыянальных меншасцей Беларусі і беларускага пагранічча; моўная палітыка і беларуская мова ў Польшчы[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Яцкевич Сергей Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 738.
  • Яцкевич Сергей Анатольевич // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2009. — [Т. 1] : Брестская область : в 2 кн., кн. 2. — С. 485.
  • Яцкевіч Сяргей Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т.— Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 322.
  • Яцкевіч Сяргей Анатольевіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2014 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 72—73.