Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч

Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч (21 верасня 1925, в. Вуглы, Лагойскі раён, Мінская вобласць — 2 красавіка 1993) — беларускі філосаф, сацыёлаг. Доктар філасофскіх навук (1973), прафесар (1974). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Анатоль Фёдаравіч Яцкевіч
Дата нараджэння 21 верасня 1925(1925-09-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1993(1993-04-02) (67 гадоў)
Грамадзянства
Дзеці Сяргей Анатолевіч Яцкевіч
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук (1973)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (гістарычны факультэт, 1951; аспірантура, 1956).

Працаваў у Стаўбцоўскім дзіцячым доме (1946, настаўнік), Баранавіцкім абласным камітэце ЛКСМБ (1946—1952, лектар, загадчык лектарскай групы), Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце (1952—1955, выкладчык кафедры марксізму-ленінізму), Брэсцкім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1955—1967, дацэнт кафедры марксізму-ленінізму, кафедры філасофіі і палітэканоміі, у 1963—1967 — прарэктар па вучэбнай і навуковай рабоце), Брэсцкім політэхнічным інстытуце (з 1967, прафесар кафедры «Марксісцка-ленінская філасофія», у 1969—1993 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: тэарэтыка-матадалагічныя праблемы філасофіі, сацыялогіі і культуры; сацыяльныя працэсы ў грамадствах пераходнага перыяду; нацыянальная самасвядомасць.

Сям’я правіць

Узнагароды правіць

Медалі «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Механизм проявления общеэкономических законов в советском обществе (философско-социологическое исследование) : автореферат диссертации … доктора философских наук : 09.620 / А. Ф. Яцкевич. — Минск, 1972.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 322. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Яцкевич Анатолий Федорович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 737—738.
  • Яцкевич Анатолий Федорович // Минская область : энциклопедия : [в 2 т.]. — Минск, 2007. — Т. 2. — С. 759—760.
  • Яцкевич Анатолий Федорович // Брэст = Брест = Brest : 1000 : энциклопедия. — Минск, 2019. — С. 361—362.
  • Яцкевіч Анатоль Фёдаравіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 27—28.