Сяргей Анатолевіч Лашкевіч
Сяргей Анатолевіч Лашкевіч (нар. 1978, в. Глебкавічы, Мінскі раён) — беларускі гісторык. Спецыяліст па ўсходняму напрамку дыпламатыі Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI стагоддзя. Кандыдат гістарычных навук (2015), дацэнт.
Сяргей Анатолевіч Лашкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 1978 |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (2015) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1978 годзе ў вёсцы Глебкавічы Мінскага раёна.
У 1995—1996 гадах працаваў лабарантам у Мсціжскай СШ. Скончыў у 2002 годзе факультэт міжнародных адносін БДУ, у 2005 годзе — аспірантуру пры кафедры міжнародных адносін БДУ. З 2005 года ў БДУ: выкладчык кафедры агульнанавуковых дысцыплін; выкладчык, дацэнт кафедры міжнародных адносін.
У 2015 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю п тэме «Дыпламатыя Вялікага Княства Літоўскага ва ўзаемаадносінах Рэчы Паспалітай і Расійскай дзяржавы (1586—1598 гг.)».
Навуковая дзейнасць
правіцьНапрамкі даследаванняў: гісторыя знешняй палітыкі і дыпламатыі Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVI стагоддзя, гісторыя знешняй палітыкі і дыпламатыі Беларусі ў XX — пачатку XXI стагоддзяў.
Бібліяграфія
правіць- Вільня і Масква ў канцы XVI ст.: дыпламатыя кампрамісаў. Мінск, 2016.
- Асаблівасці знешнепалітычнай актыўнасці Вялікага Княства Літоўскага (1569—1600 гг.). Мінск, 2010.
- Усходні накірунак дыпламатычнай дзейнасці Вялікага княства Літоўскага ў апошняй трэці XVI ст. Мінск, 2010.
Літаратура
правіць- ЛАШКЕВІЧ Сяргей Анатольевіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.