Сяргей Андрэевіч Кісялёў

Сяргей Андрэевіч Кісялёў (27 лютага 1950, в. Маркава, Валагодская вобласць, Расія — 28 верасня 2014, г. Горкі) — беларускі паэт. Кандыдат філалагічных навук.

Сяргей Андрэевіч Кісялёў
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 27 лютага 1950(1950-02-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 верасня 2014(2014-09-28) (64 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Грамадская дзейнасць
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Маркава Бабаеўскага раёна Валагодскай вобласці[1].

Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1976 года працуе ў БДСГА, дацэнт кафедры педагогікі, псіхалогіі і сацыялогіі[1].

Член Магілёўскага абласнога аддзялення праўладнага Саюза пісьменнікаў Беларусі[2] з 2010 года. Дэлегат ІІ з’езду пісьменнікаў Беларусі (2011)[1].

Член народнага аматарскага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» пры Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеі[1].

Творчасць правіць

Друкаваўся ў раённых, абласных газетах, у часопісах «Нёман» і «Наш современник»[1].

Першая кніга вершаў «Дорога домой» выйшла ў 2003 г. Затым на працягу 2004—2013 гг. выйшлі яшчэ чатыры яго паэтычныя зборнікі: «Родник» (2004), «Светлый вечер» (2007), «Одинокий путь» (2010) і «Осенние цветы» (2013)[1].

Узнагароды правіць

Лаўрэат абласных конкурсаў памяці К. Сіманава (2011 — дыплом 1-й ступені, 2012, 2013), памяці А. Пушкіна (2012, 2013)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Таленты ад роднай зямлi. catalog.library.mogilev.by. Праверана 3 студзеня 2024.
  2. Могилевское областное отделение | Общественное объединение "Союз писателей Беларуси" (руск.). old.oo-spb.by. Праверана 3 студзеня 2024.