Сяргей Віктаравіч Ляўковіч
Сяргей Віктаравіч Ляўковіч (нар. 11 кастрычніка 1983, Ізабелін, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці (з 4 студзеня 2024).
Сяргей Віктаравіч Ляўковіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ігар Вячаслававіч Брыло | ||||||
Нараджэнне |
11 кастрычніка 1983 (40 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык |
Біяграфія правіць
У 2006 годзе скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Заатэхнія», у 2013 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне аграпрамысловым комплексам».
Працоўную дзейнасць пачаў у 2006 годзе галоўным заатэхнікам камунальнага сельскагаспадарчага унітарнага прадпрыемства «На Варын» Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці, з 2007 па 2009 год працаваў галоўным заатэхнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лельчыцкага райвыканкама. У 2009 годзе перайшоў ва ўпраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Любанскага райвыканкама Мінскай вобласці на пасаду начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці, потым — першага намесніка начальніка ўпраўлення. З 2011 года чатыры гады працаваў першым намеснікам старшыні, начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Лагойскага райвыканкама, два гады — старшынёй Уздзенскага райвыканкама. Са снежня 2017 г. па сакавік 2020 г. працаваў старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама.
З 18 сакавіка 2020 па 3 студзеня 2024 года — першы намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама.