Сяргей Зігмонтавіч Стацэвіч

беларускі альпініст

Сяргей Зігмонтавіч Стацэвіч (нар. 7 лістапада 1966, Віцебск) — беларускі альпініст. Майстар спорту міжнароднага класа па альпінізме.

Сяргей Зігмонтавіч Стацэвіч
Пол мужчынскі пол
Нарадзіўся 7 лістапада 1966(1966-11-07) (57 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 1990 годзе скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990—2000 гг. уваходзіў у склад зборнай альпіністаў Рэспублікі Беларусь. Ажыццявіў каля сотні ўзыходжанняў у гарах Каўказа, Паміра, Цянь-Шаня, Гімалаяў, Каракарума, Альпах. Пакораныя вяршыні — пік Перамогі (7439 м), пік Хан-Тэнгры (7010 м), Нангапарбат (8126 м) і іншыя.

Сяргей Зігмонтавіч Стацэвіч — прызёр чэмпіянатаў СССР і Рэспублікі Беларусь па скалалажанні і альпінізме.

У 1993 годзе Сяргею Стацэвічу было прысвоена званне «Снежны барс».

Літаратура правіць

  • Павловец, Р. Р. Стацевич Сергей Зигмонтович / Р. Р. Павловец // Спортивная энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск : БелЭн им. П. Бровки, 2005. — С. 415—416.