Сяргей Кузьміч Качаеў
Сяргей Кузьміч Качаеў (20 сакавіка 1953, г. Чэрыкаў, Магілёўская вобласць — 2 чэрвеня 2011) — беларускі архітэктар.
Сяргей Кузьміч Качаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 сакавіка 1953 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 чэрвеня 2011 (58 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1972 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, у 1980 годзе БПІ. Служыў у 1972—1974 гадах у шэрагах Савецкай Арміі. У 1980—2011 гадах працаваў у інстытуце «Магілёўграмадзянпраект» на пасадах ад радавога архітэктара да галоўнага архітэктара праекта, начальніка архітэктурна-канструктарскага аддзела.
Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1985 года.
Творчасць
правіцьАўтар шматлікіх праектаў, у тым ліку: гасцініца на 109 месцаў і бальніца на 300 месцаў у г. Касцюковічы; раённая бальніца ў Дрыбіне; Дом культуры ў Чэрыкаве; Дом удзельнікаў ВАВ; прыбудова да будынка абласнога тэлебачання; 174-кватэрны жылы дом з убудаванымі адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул. Габраўскай; 20-кватэрны жылы па вул. Першамайскай — усе ў г. Магілёве.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны Ганаровымі граматамі інстытута, Ганаровай граматай Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў (2010).
Зноскі
Літаратура
правіць- Качаев Сергей Кузьмич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)