Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка
Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка (нар. 11 верасня 1937, Крывы Рог) — беларускі спартсмен па веславанні на байдарках і каноэ, алімпійскі чэмпіён (1960, Рым) на каноэ-двойцы на дыстанцыі 1000 метраў. Чэмпіён свету 1963 года. Двухразовы чэмпіён Еўропы (1959, 1963). Шматразовы чэмпіён СССР (1959—1963).
Сяргей Лаўрэнцьевіч Макаранка | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | веславанне на байдарках і каноэ |
Нарадзіўся |
11 верасня 1937 (87 гадоў) |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 171 см |
Вага | 70 кг[1] |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 верасня 1937 года ў Крывым Рогу.
З 1940 па 1977 год пражываў у Брэсце. Спартыўную кар’еру пачаў у Брэсце пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Карпавіча Піліпенкі.
У 1955 годзе на рэспубліканскіх спаборніцтвах сярод адзіночак паказаў другі вынік на дыстанцыі 5 000 м, а ў 1956 годзе на рэспубліканскай спартакіядзе стаў першым на дыстанцыі 10 000 м.
У 1959 годзе на спартакіядзе народаў СССР заняў першае месца на дыстанцыі 10 000 м. У 1960 годзе на XVII Алімпійскіх гульнях у Рыме алімпійскае золата заваявана беларускай двойкай у складзе: Сяргей Макаранка і Леанід Гейштар.
У 1966 годзе пасля заканчэння спартыўнай кар’еры стаў трэнерам зборнай СССР па каноэ, затым — старшым трэнерам зборнай Беларусі.
Узнагароды
правіць- ордэн «Знак Пашаны»,
- заслужаны майстар спорту СССР,
- заслужаны трэнер Беларусі,
- заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту БССР,
- ганаровы грамадзянін горада Брэста (2007).