Сяргей Львовіч Палякоў
Сяргей Львовіч Палякоў (нар. 29 верасня 1965[2], Бранск[2], РСФСР, СССР) — беларускі грамадскі дзеяч. Доктар медыцынскіх навук (2008 год), прафесар (2023 год)[2], выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Сяргей Львовіч Палякоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 верасня 1965 (58 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, хірург, анколаг, уролаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук[1] (2018) |
Альма-матар | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1988 годзе Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут[2].
Працаваў урачом-інтэрнам ў Гомельскай абласной бальніцы[2]. З 1989—1991 гады працаваў урачом-анколагам паліклінічнага аддзялення, урачом-анколагам-уролагам анкалагічнага аддзялення № 2 Гомельскага абласнога анкалагічнага дыспансера[3]. У 1997 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1991 па 2020 год працаваў на розных пасадах у «РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».
У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацыю.
З 20 лютага 2020 года дырэктар дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М. Аляксандрава».
У адзіны дзень галасавання быў абраны дэпутатам Мінскага раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання ад Астрашыцка-Гарадоцкай выбарчай акругі № 50[4].
Узнагароды
правіць- Медаль «За працоўныя заслугі»[2].
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі[3].
Зноскі
правіць- ↑ http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-PLRB-ar13853267&strq=l_siz=20
- ↑ а б в г д е Козловская, Елена. Директор РНПЦ онкологии: о самой большой опухоли, которую удалил, и о причинах отказа уехать из страны (руск.). Беларусь сегодня (21 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2023. Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ а б Поляков Сергей Львович (руск.). Государственное учреждение «Республиканский научно-практический центр онкологии и медицинской радиологии им. Н.Н.Александрова» (21 кастрычніка 2023). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2023. Праверана 1 чэрвеня 2024.
- ↑ В Боровлянском сельсовете с избранием в Парламент и в местные Советы депутатов поздравили 15 человек (руск.). Государственное учреждение «Республиканский научно-практический центр онкологии и медицинской радиологии им. Н.Н.Александрова» (5 сакавіка 2024). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2024. Праверана 1 чэрвеня 2024.