Сяргей Міхайлавіч Уладзіслаўлеў
Сяргей Міхайлавіч Уладзіслаўлеў — рускі архітэктар[1].
Сяргей Міхайлавіч Уладзіслаўлеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 жніўня 1858 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1904 |
Бацька | Міхаіл Пятровіч Уладзіслаўлеў[d] |
Альма-матар | |
![]() |
Біяграфія
правіцьДзяцінства і адукацыя
правіцьНарадзіўся ў Пецяргбургу 1858 годзе ў сям’і артыста імператарскіх тэатраў , што дало яму магчымасць карыстацца правамі спадчыннага ганаровага грамадзяніна. Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства ў 1881 годзе са званнем некласнага мастака архітэктуры[1].
Прафесійная дзейнасць
правіцьПасля заканчэння вучылішча працаваў у Маскве і Тыфлісе[1][2].
Накіраваны ў Томск у верасні 1883 года архітэктарам у будаўнічую камісію томскага губернскага праўлення. Займаў гэту пасаду па верасень 1886 года, пасля чаго быў залічаны малодшым архітэктарам будаўнічага аддзялення той самай губерні і працаваў у гэтым званні па люты 1888 года[3].
Са студзеня 1890 да верасня 1894 гарадскі архітэктар Томска, адначасова з мая 1894 года па май 1895 года займаў пасады архітэктара Томскага ўніверсітэта і Заходне-Сібірскай навучальнай акругі[3]. Пазней працаваў у Віцебску (з 1895), Сяміпалацінску (з 1902)[1].
Творчасць
правіцьУ Томску
правіцьПа яго праекце пабудаваны гандлёвы корпус на Гасцінадворскай плошчы (1892—1894), у 1894-м складзены праект новага Базарнага моста праз Ушайку[2]. У 1891 годзе ім быў складзены праект на пабудову двухпавярховага мураванага дома для купца К. М. Калацілава на рагу вул. Дваранскай і зав. Падгорнага (цяпер вул. Гагарына і вул. А. Беленца). Таксама з’яўляецца аўтарам праекта дома купца А. І. Чэрэмісінава[4][5].
У Бійску
правіць- Царква Дзімітрыя, мітрапаліта Растоўскага, пры архірэйскім доме ў Бійску (1886-91)[1]
- праект дома, у якім пазней была ўладкавана хрысцільная царква пры Царкве Дзімітрыя, мітрапаліта Растоўскага, пры архірэйскім доме ў Бійску (1886-88)[1]
Зноскі
- ↑ а б в г д е Владиславлев Сергей Михайлович
- ↑ а б Владиславлев Сергей Михайлович(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ а б Сергей Михайлович Владиславлев (руск.)
- ↑ Елена Ситникова, Владимир Бойко, Татьяна Манонина, Валерий Залесов, Николай Шагов, Ольга Богданова. Формирование архитектурного облика городов Западной Сибири в XVII — начале XX веков и местное купечество (Тобольск, Тюмень, Томск, Тара, Омск, Каинск). С. 339 (руск.)
- ↑ «НАРЫМСКИЙ СЛЕД» В ТОМСКЕ (руск.)
Літаратура
правіць- Майданюк, Э. К. Город и его обитатели // Чехов и Томск. — Томск : Ветер, 2010. — С. 104., Залесов, В. Г. Архитекторы Томска (XIX — начало XX века). — Томск : Изд-во Том. гос. архит.-строит. ун-та, 2004. — 170 с. : ил. На с. 101 — кароткая даведка пра С. М. Уладзіслаўлева.
- Залесов, В. Г. Архитекторы Томска (XIX — начало XX века). — Томск : Изд-во Том. гос. архит.-строит. ун-та, 2004. — С. 101.
- Памятная книжка Западно-Сибирского учебного округа, заключающая в себе список учебных заведений с указанием времени открытия, источников содержания, размера платы за ученье, числа учащихся и личного состава служащих. — Изд. 4-е, канцелярии Попечителя. — Томск : Паровая типо-литография П. И. Макушина, 1895. — С. 2, 15.