Сяргей Пятровіч Шупляк
Шупляк Сяргей Пятровіч (нар. 24 красавіка 1979) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2011). З 2022 года — дэкан гістарычнага факультэта БДПУ.
Сяргей Пятровіч Шупляк | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 красавіка 1979 (45 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Пётр Аляксеевіч Шупляк |
Род дзейнасці | гісторык, выкладчык універсітэта, дэкан |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Віктар Анатолевіч Фядосік |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 24 красавіка 1979 года ў Мінску ў сям’і службоўцаў. Беларус. Бацька — Пётр Аляксеевіч Шупляк (нар. 1943) — беларускі гісторык, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат гістарычных навук, дэкан гістарычнага факультэта БДУ (1991—1996).
У 2001 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 2002 годзе — магістратуру БДУ па спецыяльнасці «Сусветная гісторыя».
У 2002—2005 гадах навучаўся ў аспірантуры на кафедры гісторыі старажытнага свету і сярэдневякоўя гістарычнага факультэта БДУ. Навуковы кіраўнік — загадчык кафедры, доктар гістарычных навук, прафесар В. А. Федосік. У 2011 годзе абараніў дысертацыю на тэму «Паломніцтва ў духоўным і сацыяльна-палітычным жыцці заходнееўрапейскага грамадства (IV-ХIII стст.)».
З 2005 года — выкладчык кафедры гісторыі старажытных цывілізацый і сярэдневякоўя гістарычнага факультэта БДПУ. З 2015 года — на кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі.
З 2015 да 2020 гг. — намеснік дэкана па навуковай рабоце. У 2015—2016 гадах працаваў настаўнікам гісторыі ў сярэдняй школе № 159 г. Мінска. У 2013—2016 гадах выконваў абавязкі намесніка адказнага сакратара прыёмнай камісіі БДПУ.
У 2009 годзе пад агульным кіраўніцтвам прафесара М. І. Мініцкага склаў і падрыхтаваў да друку хрэстаматыю па гісторыі Старажытнай Грэцыі і Рыма[1].
Са жніўня 2022 года — дэкан гістарычнага факультэта БДПУ.
Навуковая дзейнасць
правіцьСфера навуковых інтарэсаў: гісторыя рэлігіі сярэдневяковай Заходняй Еўропы, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у навучальным працэсе. Аўтар больш за 80 навуковых публікацый.
Асноўныя публікацыі:
правіць- Статус паломников в средневековом социуме Западной Европы / С. П. Шупляк // Працы гістарычнага факультэта БДУ : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2013. — Вып. 8. — С. 155—165.
- Западноевропейские средневековые паломничества / С. П. Шупляк // Крыніцазнаўства і спецыяльныя гістарычныя дысцыпліны : навук. зб. / Беларус. дзярж. ун-т; рэдкал.: С. М. Ходзін (адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск, 2013. — Вып. 8. — С. 108—120.
- Западноевропейские средневековые религиозные паломничества / С. П. Шупляк // Весн. БДУ. Сер. 3, Гісторыя. Філасофія. Псіхалогія. Паліталогія. Сацыялогія. Эканоміка. Права. — 2005. — № 1. — С. 15—20.
Крыніцы
правіць- ↑ Николай Иосифович Миницкий, Сергей Петрович Шупляк. История Древней Греции и Рима: хрестоматия. — БГПУ, 2009. — ISBN 978-985-501-678-7.
Спасылкі
правіць- Профіль у Google Акадэміі
- Асабісты профіль на сайце БДПУ
- Сяргей Шупляк: «У першую чаргу я педагог, а потым ужо гісторык, з дзяцінства ўлюбёны ў свой прадмет». — Настаўніцкая газета. — № 95, 13 снежня 2024 года