Сяргей Уладзіміравіч Гунь

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Сяргей Уладзіміравіч Гунь (нар. 5 чэрвеня 1980) — заснавальнік і былы дырэктар івэнт-агенцтва «KRONA», стваральнік праекту vypusknik.by. Палітычны зняволены, абвінавачаны падчас пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе[1].

Сяргей Уладзіміравіч Гунь
Род дзейнасці прадпрымальнік, палітычны вязень
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1980(1980-06-05) (44 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў Гомелі, дзе скончыў каледж музычнага мастацтва ім. Сакалоўскага. Сяргей сур’ёзна займаўся спортам, планаваў паступаць на факультэт фізічнай культуры, але перамагло жаданне займацца музыкай, таму ён стаў студэнтам Універсітэта культуры, дзе навучаўся з 2000 па 2005 год на факультэце музычнага мастацтва, падчас навучання актыўна ўдзельнічаў у гульнях КВЗ. Пазней дадаткова скончыў БДЭУ па спецыяльнасці «Міжнародны менеджмент».

Стваральнік праекту vypusknik.by, пазней заснавальнік і дырэктар івэнт-агенцтва «KRONA» (з 2012). Пасля падзей 2020 году кардынальна змяніў сваё жыцьцё, пераехаў жыць у вёску, дзе займаўся развядзенем курэй[2].

Мае малога сына Емельяна.

Палітычны пераслед

правіць

Да свайго крымінальнага пераследу некалькі разоў затрымліваўся ў межах адміністрацыйных спраў. 12 кастрычніка 2020 быў выцягнуты з сваёй машыны і моцна збіты супрацоўнікамі міліцыі, якія да гэтага спынілі яго машыну і разбілі шыбу за тое, што Сяргей здымаў супрацоўнікаў на відэа. Праз збіццё страціў прытомнасць, апрытомнеў ужо ў РАУСе, адкуль быў шпіталізаваны ў бальніцу, дзе яму зафіксафалі шматлікія гематомы і траўмы галавы[3].

Таксама Сяргея затрымлівалі ў лютым 2021 года, тады ў знак пратэсту ён некалькі дзён трымаў сухую галадоўку, у выніку суда атрымаў штраф і выйшаў на волю.

У межах крымінальнай справы Сяргей Гунь быў затрыманы на сваім лецішчы 3 чэрвеня 2022, у ІЧУ ён зноў абвяшчаў сухую галадоўку, якую пратрымаў 4 дні. Яму было выстаўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак).

8 чэрвеня 2022 шэрагам беларускіх праваабарончых арганізацый, сярод якіх Праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт і Беларуская асацыяцыя журналістаў, Сяргей Гунь быў прызнаны палітычным зняволеным[4].

У сярэдзіне ліпеня 2022 быў пераведзены ў СІЗА на Валадарскага.

Зноскі

Спасылкі

правіць