Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі
Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі (нар. 4 красавіка 1961, Гродна) — беларускі палітык. Палкоўнік.
Сяргей Уладзіміравіч Камянецкі | |
---|---|
Нараджэнне |
4 красавіка 1961 (62 гады) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | ваенны, інжынер, палітык |
Узнагароды |
Біяграфія Правіць
Скончыў Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, Бакінскае вышэйшае агульна-вайсковае каманднае вучылішча (інжынер па рамонту і эксплуатацыі гусенічных і колавых машын), Ваенную акадэмію імя М. В. Фрунзе (афіцэр з вышэйшай ваеннай адукацыяй), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (эканаміст-міжнароднік).
Працоўную дзейнасць пачаў камандзірам дэсантна-штурмавога ўзвода ў Туркестанскай ваеннай акрузе. Служыў камандзірам дэсантна-штурмавога ўзвода ў Рэспубліцы Афганістан. Працаваў намеснікам ваеннага камісара Кастрычніцкага раённага ваеннага камісарыята горада Гродна, намеснікам ваеннага камісара Гродзенскага гарадскога ваеннага камісарыята, старшынёй гродзенскай абласной арганізацыі «Грамадскае аб’яднанне „Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане“».
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь другога і трэцяга скліканняў[1].
Узнагароды Правіць
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Пашаны, юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі[2].
Зноскі
- ↑ КАМЕНЕЦКИЙ СЕРГЕЙ ВЛАДИМИРОВИЧ Архівавана 17 лютага 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.