Сяргей Фёдаравіч Галюн

Сяргей Фёдаравіч Галюн (1866, Санкт-Пецярбург — пасля 1917) — рэвалюцыянер, публіцыст, адзін з кіраўнікоў першых сацыял-дэмакратычных арганізацый у Беларусі[1].

Сяргей Фёдаравіч Галюн
Імя пры нараджэнні Сяргей Фёдаравіч Галюн
Род дзейнасці рэвалюцыянер, публіцыст, урач
Дата нараджэння 1866
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1917
Грамадзянства

Біяграфія правіць

У 1891 годзе скончыў Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу  (руск.)[1]. З канца 1891 г. урач у Гродзенскім ваенным шпіталі[1]. Праводзіў дабрачынную дзейнасць: адзін з арганізатараў нядзельнай школы, народнай бібліятэкі; бясплатны доктар мясцовага прытулку[1]. З 1892 г. член, з 1893 г. кіраўнік Гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка[1]. З марксісцкіх пазіцый крытыкаваў ідэалогію і тактыку «Народнай волі»[1].

Арыштаваны 26 ліпеня 1894 г.; выключаны з ваеннага ведамства 18 кастрычніка 1895 г.; на 3 гады высланы ў Архангельскую губерню. Паводле адных звестак уцёк з ссылкі і да верасня 1900 г. жыў за мяжой[1], паводле іншых — адбыў тэрмін ссылкі да канца. З 1901 г. працаваў урачом у Варонежскай, Цвярской і Пецярбургскай губернях. Пасля 1917 г. звесткі адсутнічаюць[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж Галюн Сергей Фёдорович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 136. — 737 с.

Літаратура правіць