Сяргей Мікалаевіч Ханжанкоў

(Пасля перасылкі з Сяргей Ханжанкоў)

Сяргей Ханжанкоў (13 сакавіка 1942, пас. Усць-Уціны, Магаданская вобласць, СССР — 16 сакавіка 2016, Мінск, Беларусь[1]) — арганізатар і кіраўнік моладзевай антысавецкай арганізацыі, якая дзейнічала ў Мінску ў 1962—1963 гадах і мела на мэце падарваць радыёглушыльную вежу ў Мінску.

Сяргей Мікалаевіч Ханжанкоў
Дата нараджэння 13 сакавіка 1942(1942-03-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 сакавіка 2016(2016-03-16) (74 гады)
Месца смерці

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і былых палітзняволеных (бацька быў асуджаны ў 1935 годзе, дзед па матчынай лініі — у 1929 годзе). У 1955 годзе сям’я атрымала дазвол вярнуцца з Магадана ў еўрапейскую частку СССР і пасялілася ў Мінску.

У 1959 годзе паступіў на гідратэхнічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута.

Сям’я слухала заходнія радыёстанцыі. У 1962 годзе ён разам з Віктарам Храпавіцкім і Рыгорам Сярогіным стварыў невялікую падпольную групоўку, якая збіралася распачаць друк антысавецкіх улётак. Пасля было пастаноўлена падрыхтавацца і падарваць радыёглушыльную вежу ў Мінску. Ханжанкоў і Храпавіцкі знайшлі ў лесе снарады і, распілаваўшы іх, здабылі выбухоўку. Пасля пачалі распрацоўваць тэкст улётак, якія збіраліся расклеіць пасля аперацыі. Пасля недатрымання канспірацыі пра групу стала вядома КДБ. У групу быў падасланы агент КДБ, былы аднакласнік Ханжанкова[2].

27 мая 1963 года ўдзельнікі групы былі арыштаваныя.

7 кастрычніка 1963 года засуджаны за «спробу зрабіць дыверсію» і «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 10 гадоў лагераў. Пасля вызвалення ў 1973 годзе вярнуўся ў Мінск. Працаваў інжынерам у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання аўтадарог, рабочым на заводзе імя Кірава. У 1990-я гады супрацоўнічаў з Санкт-Пецярбургскім Мемарыялам.

Аляксандр Салжаніцын у інтэрвію згадаў Ханжанкова:

  Узгадваецца лёс Сяргея Ханжанкова, які адседзеў <…> за спробу — ці нават намер — падарваць глушальнік у Мінску. Але ж сыходзячы з агульначалавечых клопатаў нельга зразумець гэтага злачынцу інакш як змагара за ўсеагульны мір.
Аляксандр Салжаніцын[3]
 

У 1976 годзе спрабаваў арганізаваць сустрэчу былых палітзняволеных, але сустрэча не адбылася, бо ўсе яе ўдзельнікі былі часова затрыманыя КДБ[4]. Удзельнік I з’езда палітзняволеных (жнівень 1990 года, Санкт-Пецярбург).

Пачынаючы з гадоў «перабудовы» актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, паслядоўна выступаў за дэмакратызацыю беларускага грамадства. У апошнія гады жыцця быў публічнай персонай, часта даваў інтэрв’ю.

З 2002 года на пенсіі. Нерэабілітаваны і рэабілітацыі ніколі не дамагаўся. Памёр ва ўласнай кватэры ў Мінску пасля цяжкай хваробы 16 сакавіка 2016 года.

Зноскі

Спасылкі правіць